Журы прэміі Гедройца назвала кароткі спіс
Абвешчаны кароткі спіс намінантаў на атрыманне літаратурнай прэміі Гедройца.
Кароткі спіс:
Андрэй Адамовіч. Таўсьціла і лешч. — Вільня: "Логвінаў".
Валянцін Акудовіч. Прачнуцца ранкам у сваёй краіне. — Вільня: "Логвінаў".
Альгерд Бахарэвіч. Белая муха, забойца мужчын. — Мінск: "Галіяфы".
Таня Скарынкіна. Шмат Чэслава Мілаша, крыху Элвіса Прэслі. — Вільня: "Логвінаў".
Алесь Пашкевіч. Рух. — Мінск: "Кнігазбор".
Макс Шчур. Завяршыць гештальт. — Тэрнопаль: "Крок".
Уручэнне прэміі Гедройца адбудзецца ў кастрычніку. На цырымоніі будуць названыя
імёны трох пераможцаў. Аўтар кнігі, якая зойме трэцяе месца, атрымае
двухтыднёвы творчы адпачынак у Берлінскім літаратурным калоквіуме, другое —
творчую стыпендыю ў Доме творчасці пісьменнікаў (г. Вісбю, Готланд, Швецыя),
першае — чэк ад IdeaBank.
У журы прэміі сёлета ўвайшлі: Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Людміла Рублеўская і
Ганна Янкута — з беларускага боку; Анджэй Бжэзецкі і Малгажата Ноцунь — з
польскага боку. Ганаровы старшыня журы — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол
Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік.
Папярэднія пераможцы прэміі:
2012 — Павел Касцюкевіч з кнігай “Зборная РБ па негалоўных відах спорту”;
2013 — Уладзімір Някляеў з кнігай “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;
2014 — Ігар Бабкоў “Хвілінка. Тры гісторыі”;
2015 — Віктар Казько “Час збіраць косці”.