Алену Гнаўк асудзілі да 3,5 гадоў калоніі
Актывістку з Пружанаў Алену Гнаўк асудзілі да трох з паловай гадоў калоніі.

Фрагмент карціны Ганны Радзько
У судзе Пружанскага раёна вынеслі прысуд 65-гадовай палітзняволенай актывістцы Алене Гнаўк — тры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 3200 рублёў. Такое рашэнне вынес суддзя Юрый Жытко па запыту пракурора, паведамляюць праваабаронцы.
Алену Гнаўк прызналі вінаватай па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) за восеньскія пасты ў Facebook і Instagram пра курдскія сем’і і становішча мігрантаў у Беларусі.

З 2020 года Алену Гнаўк мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, штрафавалі агулам на 173 базавых велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі па крымінальных артыкулах. Пад вартай Алена ўтрымліваецца ўжо пяць месяцаў.
