Алену Гнаук аштрафавалі за фатаздымак ручнікоў у Instagram
Суд аштрафаваў Алену Гнаук на 1450 рублёў (50 базавых велічынь) паводле «народнага» артыкула 24.23 КаАП, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на праваабаронцаў «Вясны».

Алена Гнаук
Алену Гнаук аштрафавалі за фатаздымак ручнікоў у Instagram.
Да суда жанчына тры дні правяла ў пружанскім ІЧУ.
Яе затрымалі 26 снежня за фотаздымак у Instagram з ручнікамі і хусткай, вывешанымі каля дома «па схеме БЧБ». У міліцыі гэты фотаздымак расцанілі як незаконны пікет.