Аналена Бербок: У Беларусі — пад тысячу палітвязняў, а гэта значыць — тысяча асабістых лёсаў

Сітуацыя ў Беларусі ніколькі не палепшылася, нават калі ў апошнія дні яе асвятленне ў прэсе крыху зменшылася, заявіла міністр замежных спраў Германіі Аналена Бербок.

analena_baerbok.jpg

"У краіне амаль тысяча палітвязняў, а гэта значыць — тысяча асабістых лёсаў: бацькі, маці, студэнты, якія не зрабілі нічога, акрамя таго, што выказалі сваё меркаванне, вялі блог, выкладалі ва ўніверсітэце ці школе, у якіх ёсць дзеці, бацькі, сябры".

Яна падкрэсліла, што Германія салідарныя з дэмакратычнымі сіламі Беларусі. "Мы павінны зрабіць усё, каб у дачыненні да палітвязняў былі праведзеныя справядлівыя судовыя працэсы або каб іх нарэшце выпусцілі на волю".

Паводле t.me/dw_belarus