Барсукоў цяпер будзе кіраваць амаль усімі міліцыянерамі
Начальнік
ГУУС Мінгарвыканкаму Аляксандр Барсукоў прызначаны намеснікам міністра ўнутраных
спраў. Адпаведны ўказ 10 лістапада падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
![13755509830205.jpg 13755509830205.jpg](/img/v1/images/13755509830205.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандр Барсукоў быў прызначаны кіраўніком мінскай міліцыі ў кастрычніку 2011 году, раней узначальваў Дэпартамент выканання пакаранняў МУС.
Гэта той
Барсукоў, які ў снежні 2010-га не стаў публічна папрасіць прабачэння за збіццё
журналістаў супрацоўнікамі міліцыі 19 снежня. Гэтак жа як не стаў прасіць прабачэння ў педыятара Дзмітрыя Серады, кватэру якому бралі штурмам "памылкова" ў 2016-м.
Гэта той Барсукоў, які ў 2012 годзе праз разгоны мірных акцыяў пратэсту і рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў быў унесены ў «чорны спіс» Еўрасаюза.
Нарэшце, гэта той Барсукоў, які, па словах 22-гадовай Грэты Сабалеўскай, даў распараджэнне аб яе затрыманні праз акцыю 8 верасня.
Якім яшчэ мы ўбачым Аляксандра Барсукова?