Беларускае грамадзянства злачынцы з роты «Тарнада» пакуль не даказана

Пра гэта паведамляе "Беларускі партызан" са спасылкаю на вайсковую пракуратуру Украіны.



ai_156218_aux_head_20150619_tornado_t.jpg

"Сапраўды пацвердзіць беларускае грамадзянства гэтага чалавека мы пакуль не можам — ён да гэтага часу не здаўся ўладам. Але паміж сабой байцы «Тарнада» называюць яго беларусам", — распавялі "Беларускаму партызану" ў вайсковай пракуратуры Украіны. "У яго пазыўны Маджахед, і ён з'яўляецца адным з самых жорсткіх у гэтай бандзе", — падкрэслілі ў вайсковай пракуратуры.
Байцы спецроты "Тарнада" падазраюцца ў здзяйсненні цяжкіх злачынстваў. У пятніцу вечарам галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Матыёс ў прамым эфіры 112 тэлеканала распавёў жахлівыя падрабязнасці таго, як байцы "Тарнада" выкрадалі і катавалі людзей.
Нагадаем, што ўжо чацвёрты дзень ідзе супрацьстаянне паміж МУС, вайсковай пракуратурай і байцамі атрада "Тарнада". Камандзір атрада і некалькі байцоў былі арыштаваныя, аднак пракуроры не могуць правесці ператрусы на базе атрада.
Спецрота "Тарнада" была сфарміравана з байцоў сумна вядомага дабравольніцкага батальёна "Шахцёрск", які з-за марадзёрства і выкрадання людзей быў расфарміраваны ўвосені 2014 года. У батальёне было шмат былых крымінальнікаў. Перайшоўшы ў "Тарнада", яны працягнулі свае крымінальныя справы.