Штаб АТА: на Украіне знаходзіцца 9000 расійскіх вайскоўцаў

На тэрыторыі Украіны на дадзены момант знаходзіцца каля 9 тысяч расійскіх вайскоўцаў, заявіў намеснік кіраўніка штаба спецаперацыі на ўсходзе краіны Сяргей Галушка.



vojna_rossija_ukraina.jpg

"Незаконныя ўзброеныя фармаванні налічваюць каля 33 тысяч чалавек, якія маюць на ўзбраенні больш за 368 танкаў, звыш 940 баявых браніраваных машын, 375 адзінак ствольнай артылерыі", — дадаў Галушка.

У пачатку чэрвеня такую ж лічбу агучваў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.

Выступаючы са штогадовым пасланнем да Вярхоўнай Радзе, Парашэнка заявіў, што ўзброеныя сілы Украіны цудам змаглі спыніць наступ "рэгулярных расійскіх войскаў, узброеных да зубоў".

Расія адмаўляе прысутнасць сваіх войскаў у Данбасе і неаднаразова адхіляла ўсе прыведзеныя сведчанні ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны кадравых вайскоўцаў расійскай арміі.

Паводле www.bbc.com