Ціханоўская: «Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-гадах, ён адбываецца ў Беларусі цяпер»

У падручніках, напісаных пад дыктоўку прапагандыстаў і сілавікоў, рэжым не раскажа праўду нашым дзецям. Наша задача цяпер — не даць прапагандзе пранікнуць у галовы нашых дзяцей, лічыць беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская.

photo_2020_08_30_17_38_57_logo.jpg.webp

У Мінску Міністэрства адукацыі і генеральная пракуратура 14 лістапада прэзентавалі новыя школьныя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» для 1–4, 5–9 і 10–11 класаў. Цяпер дзецям усіх класаў беларускія ўлады будуць распавядаць новую версію гісторыі.

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская адзначыла, што генацыд беларускага народа — гэта не падзея гісторыі часоў Другой сусветнай вайны, а сучаснасць у цяперашняй Беларусі:

— Генацыд беларускага народа не застаўся ў 1940-х гадах — ён адбываецца ў Беларусі прама цяпер.

У турмах, дзе палітвязняў пазбаўляюць дапамогі, медыкаментаў і рэчаў першай неабходнасці, асуджаючы на павольную смерць.

У РУУС, дзе з людзей сілай выбіваюць паказанні і прымушаюць запісаць пакаянныя відэа.

У школах і ўніверсітэтах, дзе людзі ў пагонах падмяняюць адукацыю ідэалогіяй — і ламаюць лёсы маладых людзей за любыя спробы пайсці супраць сістэмы.

Глядзіце таксама

Такія структуры, як ГУБАЗіК і АМАП, якія, здавалася б, павінны абараняць беларусаў, сталі сапраўднымі карнікамі. А рэжымныя ідэолагі сталі тымі, хто бязлітасна знішчае нашу нацыянальную ідэнтычнасць.

У падручніках, напісаных пад дыктоўку прапагандыстаў і сілавікоў, рэжым не раскажа праўду нашым дзецям. Не раскажа пра тое, як дзесяцігоддзямі ліквідуе апанентаў Лукашэнкі.Нераскажа, як тысячамі саджае беларусаў за краты, каб выкараніць любое іншадумства. Там не раскажуць пра тое, як рэжым некалькі разоў перапісваў нашу гісторыю, забараняў любыя згадкі пра нашых герояў і ўносіў у спісы «экстрэмісцкіх матэрыялаў» лепшыя творы беларускіх аўтараў.

Лукашэнка гадамі здраджваў уласным грамадзянам і сваёй краіне дзеля захавання ўлады. Але, нягледзячы на гады прапаганды, мы — беларусы — ведаем праўду. Ведаем сваю гісторыю і памятаем сваіх герояў. І наша задача цяпер — не даць прапагандзе пранікнуць у галовы нашых дзяцей.

Глядзіце таксама

118401363_309317033673510_9191137016018877116_n_logo.jpg.webp

Павел Усаў: Мэта падручнікаў па генацыдзе — дэнацыяналізацыя беларускага грамадства

Палітолаг Павел Усаў пра новыя падручнікі «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» сказаў, што іх мэта — дэнацыяналізацыя беларускага грамадства. Пра гэта ён заявіў у эфіры «Польскага радыё».

— Рэжым Лукашэнкі відавочна дзейнічае ў кірунку паглыбленай прапаганды і маніпуляцыі. У школе былі два кірункі: ідэалагічнае і патрыятычнае выхаванне. Яны былі для таго, каб індактрынаваць моладзь, паглыбіць яе лаяльнасць. Тым не менш 2020 год паказаў, што іх эфекты не такія і глыбокія.

Магчыма, каб нейкі чынам узмацніць працэс, быў узяты курс на ідэалагічную стэрылізацыю і поўную дамінацыю падзей, звязаных з Другой сусветнай вайной. Яе мэта палягае на тым, каб цалкам дыскрэдытаваць і мінімалізаваць уплывы нацыянальнай ідэі.

Не сумняюся, што нацыянальныя рухі, якія супрацоўнічалі з гітлераўскімі акупантамі, будуць наўмысна звязаны з нацыянальным адраджэннем 1990-х, 2020-м годам, бел-чырвона-белым сцягам, беларускай мовай. Гэта ключавое: дэнацыяналізацыя беларускага грамадства. З іншага боку, гэта будзе ўзмоцненая саветызацыя і русіфікацыя беларускай прасторы. 

Глядзіце таксама