Адвечная палітыка генацыду крамлёўскіх тыранаў: да гадавіны Чырвонага тэрору

Крывавы Ленін, якога некаторыя дагэтуль разглядаюць як светлую пляму ў гісторыі камунізму, распачаў катастрафічнае вынішчэнне насельніцтва, згодна з дэкрэтам «Аб чырвоным тэроры», прынятым 5 верасня 1918 года.

ivan_vladimirov_in_basements_of_cheka_1919.jpg

Здавалася б, чырвоных тэрарыстаў вымусілі прыняць дэкрэт аб масавых забойствах. Сапраўды, напярэдадні быў няўдалы замах на галоўнага тэрарыста Ўльянава-Леніна, які зьдзейсьніла Фані Каплан. Яе трох стрэлаў было недастаткова. Раніцай таго ж дня быў таксама застрэлены галоўны гэбіст Пецярбургу Ўруцкі.

Як афіцыйна зацьвердзілі камуністычныя тэрарысты, у прыватнасьці, Фэлікс Дзяржынскі 5 верасьня 1918 году:

«Законы 3 і 5 верасьня нарэшце надзялілі нас законнымі правамі на тое, супраць чаго пярэчылі да гэтага часу некаторыя таварышы па партыі, на тое, каб канчаць неадкладна, не выпрошваючы нічыйнага дазволу, з контррэвалюцыйнай свалатой».

Ці быў пачатак Чырвонага тэрору зьвязаны з нечаканым забойствам і замахам на жыцьцё камуністычных лідэраў? Яны спрабавалі сцьвердзіць, што так. Але як на самой справе?

Камуністы перамаглі вінную краму

Камуністы перамаглі вінную краму

Дамо слова ідэолягу гэтай чырвонай чумы Карлу Марксу з 1848 году:

«Безвыніковая разьня пасьля чэрвеньскіх і кастрычніцкіх дзён, бясконцыя ахвярапрынашэньні пасьля лютага і сакавіка (мелася на ўвазе паўстаньне ў Вене – заўв. Рэд.) — ужо адзін гэты канібалізм контррэвалюцыі пераканае народы ў тым, што існуе толькі адзін сродак скараціць, спрасьціць і канцэнтраваць крыважэрную агонію старога грамадзтва і крывавыя пакуты родаў новага грамадзтва, толькі адзін сродак — рэвалюцыйны тэрарызм».

Страшэнныя словы нямецкага камуніста ўклаліся ў сэрцы Ўльянава-Леніна і ягонай тэрарыстычнай каманды.

32-гадовы чырвоны фюрэр у 1902 годзе пісаў: «Ніколькі не адмаўляючы ў прынцыпе гвалту і тэрору, мы патрабавалі працы над падрыхтоўкай такіх формаў гвалту, якія б разьлічвалі на непасрэдны ўдзел масы і забясьпечвалі б гэты ўдзел».

0006_ter_01.jpg

Расейскі сучасны філёзаф Ігар Чубайс адзачаў, што дзеяньні бальшавікоў увогуле нельга разглядаць як адказ на чыюсьці палітыку. Ніхто не прымаў іх праэктаў, праграмаў, не падзяляў іхных поглядаў. І яны маглі сябе зацьвердзіць толькі праз звышжорсткасьць, звыштэрор. Філёзаф прыгадаў гісторыка Ўладзімера Салавухіна, які пісаў: «Да лета 18-га году Ленін зразумеў, што нічога не атрымліваецца, ніхто не падтрымлівае, і хацеў зьяжджаць. Троцкі і Сьвярдлоў сказалі: "Ня трэба".  "А што рабіць?"  спытаў Ленін. Яны сказалі: "Тэрор, масавы тэрор"».

І тады людзей сталі расстрэльваць тысячамі і дзесяткамі тысяч. То-бок гэта не адказ на нечыя інтрыгі, а прырода гэтай палітычнай сыстэмы такая, што яна ні з кім не сумяшчальная, не сумяшчальная з жывым жыцьцём.

У сярэдзіне 1918 году Ленін заяўляў: «Ваенныя трыбуналы не кіруюцца і не павінны кіравацца ніякімі юрыдычнымі нормамі. Гэта карныя органы, створаныя ў працэсе напружанай рэвалюцыйнай барадзьбы».

Ахвяры Чырвонага тэрору, выяўленыя ў 1919 годзе

Ахвяры Чырвонага тэрору, выяўленыя ў 1919 годзе

Як жа гэта лягічна ўкладваецца ў справу ягоных нашчадкаў, беларускіх губазікаўцаў, амапаўцаў і ўсіх іншых, хто датычны да лукашэнкаўскага тэрору ў Беларусі.

Чырвоны тэрор ня быў вымушаным сітуацыйным рашэньнем бальшавікоў у цяжкіх для сябе абставінах, а сьвядомым і даўно прадуманым метадам палітычнай барадзьбы. Адгартаем час зноў крыху назад, у 1905 год. Тэрарыст Ульянаў-Ленін раздаваў загады сваім прыслужнікам:

«Ідзіце да моладзі. Засноўвайце адразу баявыя дружыны ўсюды, і ў студэнтаў, і ў працоўных асабліва. Хай адразу ж узбройваюцца яны самі, хто як можа, хто рэвальверам, хто нажом, хто анучай з газай для падпалу. Атрады павінныя адразу ж пачаць ваеннае навучаньне.

Ахвяры Чырвонага тэрору

Ахвяры Чырвонага тэрору

Адны зараз жа распачнуць забойства шпіка, выбух паліцэйскага ўчастка, іншыя — напад на банк для канфіскацыі сродкаў для паўстаньня. Ня бойцеся гэтых выпрабавальных нападаў. Яны могуць, вядома, вырадзіцца ў крайнасьць, але гэта бяда заўтрашняга дня. Хай кожны атрад сам вучыцца хаця б на зьбіцьці гарадавых: дзесяткі ахвяраў акупяцца з лішкам тым, што дадуць сотні дасьведчаных змагароў, якія заўтра павядуць за сабой сотні тысячаў».

Напрыканцы сьнежня 1917 году Ленін напісаў знакаміты артыкул «Як арганізаваць спаборніцтва». Вечна жывы правадыр чырвоных тэрарыстаў абвясьціў карыснасьць і мэтазгоднасьць «ачысткі зямлі расейскай ад усякіх шкодных насякомых», у тым ліку «блохаў — багатых».

Адных «насякомых» Ульянаў-Ленін прапаноўваў саджаць у вязьніцу, іншых — прымушаць чысьціць сартыры. Трэціх (пасьля карцэра) — ператварыць у ізгояў, для чаго ім трэба было выдаць для апазнаньня спэцыяльныя «жоўтыя білеты» (узгадаем жоўтыя зоркі Давыда, якія нацысты ў Нямеччыне прымушалі прымацоўваць на вопратку ўсіх габрэяў), чацьвертых — расстрэльваць аднаго з дзесяці. Дзеля такой грандыёзнай чысткі гэты сатаніст Ленін прапаноўваў разгарнуць «спаборніцтва камунаў і абшчынаў», а найбольш «таленавітым» таварышам — адкрываць магчымасьці для кар'ернага росту.

Глядзіце таксама

Як кажа беларускі гісторык Ігар Кузьняцоў, маштаб Чырвонага тэрору дагэтуль спрэчны. Афіцыйная лічба — з 1918 па 1922 год расстраляна 140 тысячаў чалавек. Але гэта ніжняя планка, супраць якой ніхто не спрачаецца. Дасьледчыкі кажуць так: ад 140 — 500 тысяч (вялікі дыяпазон, вельмі цяжка ўсталяваць — дакумэнты не захаваліся) да двух мільёнаў.

Паводле афіцыйных камуністычных дакумэнтаў


Ахвяры Чырвонага тэрору

Ахвяры Чырвонага тэрору

Расстрэлы:

  1. Усіх былых жандарскіх афіцэраў па спэцыяльным сьпісе, зацьверджаным ВЧК.
  2. Усіх падазроных па дзейнасьці жандарскіх і паліцэйскіх афіцэраў адпаведна вынікам ператрусу.
  3. Усіх, хто мае зброю без дазволу, калі няма зьмякчальных абставінаў (напрыклад, сяброўства ў рэвалюцыйнай Савецкай партыі ці працоўнай арганізацыі).
  4. Усіх з выяўленымі фальшывымі дакумэнтамі, калі яны падазраюцца ў контррэвалюцыйнай дзейнасьці. У сумнеўных выпадках справы павінны быць перададзены на канчатковы разгляд ВЧК.
  5. Выкрытых у зносінах са злачыннай мэтай з расейскімі і замежнымі контррэвалюцыянэрамі і іх арганізацыямі, якія знаходзяцца як на тэрыторыі Савецкай Расеі, так і па-за ёй.
  6. Усіх актыўных сяброў партыі сацыялістаў-рэвалюцыянэраў цэнтра і правых.
  7. Усіх актыўных дзеячоў контррэвалюцыйных партый (кадэты, акцябрысты і інш.).
  8. Справа аб расстрэлах абмяркоўваецца абавязкова ў прысутнасьці прадстаўніка Расейскай партыі камуністаў.
  9. Расстрэл прыводзіцца ў выкананьне толькі пры ўмове аднагалоснага рашэньня трох чальцоў Камісіі.
  10. Па патрабаваньні прадстаўніка Расейскага камітэта камуністаў або ў выпадку рознагалосься сярод чальцоў ЧК справа абавязкова перадаецца на рашэньне Усерасейскай ЧК.

Беларусь у першы этап Чырвонага тэрору

Ігар Кузьняцоў піша: Што выратавала Беларусь ад Чырвонага тэрору? У той час Беларусь была пад часовай акупацыяй нямецкімі войскамі. ЧК не дзейнічала ў нас у гэты час. Толькі пачалі ствараць органы ЧК у Беларусі, як 1918 год, потым 1919–1920 гады, нямецкая акупацыя зьмянілася польскай. І таму, калі на тэрыторыі РСФСР ЧК на ўсю моц шчыравала, то нашая тэрыторыя была фактычна недасяжная.

Нават у пэрыяд паміж нямецкай і польскай акупацыямі, калі ствараліся органы савецкай улады, ЧК вялікай дзейнасьці правесьці не пасьпела.

19180830_grave_uritzy_red_terror.jpg

Мы таксама можам казаць, што ў чэрвені 1919 году была прынятая пастанова аб стварэньні лягераў прымусовых працаў. У ёй было сказана, што пры кожным губернскім горадзе ствараецца лягер ёмістасьцю не менш за 300 чалавек. У Беларусі губернскіх гарадоў было няшмат, і мы ведаем пра існаваньне такога лягера, напрыклад, у Барысаве.

У нас часовыя рамкі дазволілі зьнізіць колькасьць ахвяраў, і расстрэлаў, якія праводзіла ЧК у Расеі, фактычна не было. У большай форме была ізаляцыя ў лягеры прымусовых працаў, высылка ў аддаленыя раёны РСФСР. У Беларусі хваля Чырвонага тэрору пайшла са спазьненьнем амаль у два гады, і яна не была такой жорсткай з пункту гледжаньня правядзеньня экзэкуцый і расстрэлаў.

Зрэшты, праз некалькі гадоў пачаліся 1930-я, і Чырвоны тэрор вярнуўся ў яшчэ горшым д’ябальскім абліччы.

Сёньня мы становімся сьведкамі катаваньняў і забойстваў беларусаў у засьценках рэжыму. Пашыраюцца выпадкі з паведамленьнямі пра сьмерць беларусаў пасьля выкліку ў карныя органы альбо ў машынах з мігалкамі тэрор-каманды.

Кадры з ахвярамі камуністычных катаў у 1918-1922 гадах рэзка пераклікаюцца з кадрамі забітых і зьнявечаных пуцінскім злачынным рэжымам у Бучы і іншых гарадох Украіны.

Корань гэтага зла адзін.

Ахвяры Чырвонага тэрору

Ахвяры Чырвонага тэрору

У 1922 годзе Ленін заяўляе аб немагчымасьці спыненьня тэрору і неабходнасьці яго заканадаўчага ўрэгуляваньня, што вынікае зь ягонага ліста наркаму юстыцыі Курскаму ад 17 траўня 1922 году:

«Суд павінен не ліквідаваць тэрор; абяцаць гэта было б самападманам ці падманам, а абгрунтаваць і ўзаконіць яго прынцыпова, ясна, без фальшу і без прыкрасаў. Фармуляваць трэба як мага шырэй, бо толькі рэвалюцыйная правасьвядомасьць і рэвалюцыйнае сумленьне паставяць умовы выкарыстаньня на справе, больш або меньш шырокага. З камуністычным прывітаньнем, Ленін».