Святлана Ціханоўская: Мы нашмат мацнейшыя за рэжым

Дэмакратычная лідарка Беларусі 10 лістапада адкрыла міжнародную канферэнцыю, прысвечаную Беларусі, якая праходзіла ў Таліне. На ёй былі агучаныя важныя пытанні адносна будучыні Беларусі і яе палітычнай геаграфіі. Эстонскі партал ERR.ee прыводзіць урыўкі з выступлення Ціханоўскай.

Святлана Ціханоўская на адкрыцці беларускай канферэнцыі ў Эстоніі. Фота: Estonian Human Rights Institute

Святлана Ціханоўская на адкрыцці беларускай канферэнцыі ў Эстоніі. Фота: Estonian Human Rights Institute

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская ў пятніцу адкрыла першую Эстонска-беларускую канферэнцыю ў Таліне. «Мы нашмат мацнейшыя за рэжым, адзінае, чаго ў нас няма, — гэта нашых інструментаў, і мы не хочам, каб яны былі такімі ж жорсткімі», — сказала яна.

Святлана Ціханоўская і міністр замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна адкрылі ў пятніцу ў Таліне аднадзённую міжнародную канферэнцыю па Беларусі.

«Краіны вольнага свету ніколі не адмовяцца ад незалежнасці нашай культуры, ад незалежнасці нашага народа, ад незалежнасці нашай нацыі», — заявіла Ціханоўская на адкрыцці дыскусіі.

Паводле яе слоў, беларускае адраджэнне і еўрапейскі курс краіны не супярэчаць адно аднаму. «Нягледзячы на працяг працэсу русіфікацыі ў Беларусі, еўрапейская супольнасць ставіцца да кожнага беларуса з вялікай павагай. Вось чаму мы імкнемся стаць адной з нацый, якія паважаюць свой уласны народ. Мы павінны прызнаць, што ў Еўропе мы зможам быць суверэннай, незалежнай краінай і вызваліцца ад пуцінскай Расіі».

Каця Голд, спецыяліст па палітычных адносінах паміж Расіяй і Захадам у «European Leadership Network» (Лондан) і навуковая супрацоўніца «Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі» (Вашынгтон), сказала, што Ціханоўская паставіла перад сабой задачу пераканаць Еўрапейскую камісію, дзяржавы–члены ЕС і шырокую еўрапейскую грамадскасць, чыя ўвага паглынута Украінай і якім цяжка зразумець пашырэнне ЕС за кошт Украіны, Малдовы ці Грузіі — у еўраатлантычных памкненнях Беларусі.

«Але мы ведаем, што грамадская думка ў Еўропе вельмі падзеленая, нават у дачыненні да Украіны ці Нарвегіі і Грузіі, — працягвае Голд. — Я асабіста вельмі рада, таму што перакананая, што месца Беларусі павінна быць у Еўрапейскім Саюзе, але што вы скажаце Еўрапейскай камісіі, дзяржавам-членам ЕС? Як вы паўплываеце на грамадскую думку ў Еўропе?».


Глядзіце таксама

«Акрамя таго, што вы насамрэч гаворыце людзям у Беларусі? Як вы прымушаеце іх убачыць, што гэты шлях для Беларусі з'яўляецца правільным і што пасля 2020 года гэты шлях усё яшчэ адкрыты для Беларусі — прымаючы пад увагу, што Беларусь цяпер так цесна звязаная з Расіяй?» — задаецца пытаннем Голд.

«Пачнём з таго, што ў мае мэты не ўваходзіць пераконваць беларусаў, таму што нашы людзі самі разумеюць, чаму наша месца ў Еўропе», — адказала Ціханоўская.

«Асабліва пасля пачатку вайны беларускі народ адчуў, што мы абсалютна не падобныя да рускіх. Гэтых схаваных амбіцый няма ў шырокай грамадскасці Беларусі. Мы рашуча выступаем супраць любой формы вайны з нашымі суседзямі. Мы, беларускі народ, цалкам паважаем міжнародныя законы і каштоўнасці, якія мы падзяляем. Беларусы таксама разумеюць, што росквіт — эканамічны росквіт — у Беларусі будзе расці толькі тады, калі мы станем часткай сусветнай эканомікі, еўрапейскай эканомікі», — працягнула яна.

«Беларускае грамадства ў асноўным згоднае са сваёй будучыняй, але любы, хто хоча Еўропы, свабоднай Беларусі ці дэмакратыі, з'яўляецца ворагам рэжыму і не вольны ў самавыяўленні. Многія захоўваюць маўчанне на гэтую тэму, але калі іх пытаюцца: "Дзе вы хочаце, каб вашы дзеці атрымлівалі адукацыю?", — адказваюць: "У еўрапейскіх універсітэтах". Ці "Дзе жыццё лепш?" — "У Еўропе". Таму людзі выбіраюць Еўропу, нават калі яны не гавораць так відавочна».

«Людзі жылі ў рамках парадыгмы, згодна з якой мы з'яўляемся часткай Расіі, прыдаткам-сатэлітам Расі, нашага "старэйшага брата" або "сястры". Патрабуецца час, каб зразумець і крытычна паставіцца да таго, што ім гаварылі на працягу больш чым 30 гадоў. Але цяпер, калі ў свеце ўсё становіцца такім выразным і ясным, маладое пакаленне прымае гэтае рашэнне хутчэй, — сказала яна. — І я не павінна пераконваць еўрапейцаў у тым, што наша будучыня — у Еўрапейскім Саюзе. Таму што мы гістарычна належым да Еўропы. І, шчыра кажучы, нам не варта пытацца, ці заслугоўваем мы быць часткай Еўрапейскага Саюза, таму што, калі беларускі народ адчувае, што мы павінны стаць часткай дэмакратычнага грамадства, мы ўжо з'яўляемся яго часткай».


Глядзіце таксама

«Вядома, нам трэба дасягнуць нейкіх эканамічных стандартаў, правесці рэформы, папрацаваць над новай Канстытуцыяй, але мы ўжо ўступілі на гэты шлях. Як палітык і дыпламат, я ніколі не чула негатыўных дыскусій або меркаванняў пра нашу будучыню; яна ў Еўропе», — сказала Ціханоўская.

«Я не магу з упэўненасцю сказаць, што чакае нас у надыходзячым годзе; напрыклад, мы не чакалі, што ў 2023 годзе ў людзей, якія маюць патрэбу ў прадаўжэнні сваіх пашпартоў, узнікнуць праблемы; або што ў Беларусі штодня будзе затрымлівацца каля 20 чалавек. Прайшло тры гады, але затрыманні працягваюцца і людзі ў турмах утрымліваюцца ў рэжыме поўнай ізаляцыі», — сказала яна.

«Такім чынам, наперадзе нас чакае шмат перашкод, але я дакладна ведаю, што, з якімі б выклікамі мы ні сутыкнуліся ў 2024 годзе, усе мы тут, мільёны ў Беларусі і сотні тысяч у выгнанні, будзем працягваць штодня працаваць над іх рашэннем. Наша сіла — у гэтым адзінстве. Усе мы ведаем, што знаходзімся на вельмі складаным шляху да дэмакратыі, але гэта адзіна правільны шлях», — працягнула Ціханоўская.

«Мы нашмат мацнейшыя за рэжым. Адзінае, чаго ў нас няма, — гэта нашых інструментаў, і мы не хочам, каб яны былі такімі ж жорсткімі», — сказала яна.