ЦВК растлумачыў, калі павінны прайсці выбары ў парламент

Цэнтрвыбаркам растлумачыў, у якія тэрміны павінны прайсці выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу шостага склікання. 



vybary_halas.jpg

Паводле выбарчага заканадаўства, выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаюцца кіраўніком краіны не пазней за чатыры месяцы і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў палаты дзейснага склікання.

Ранейшыя выбары ў Палату прадстаўнікоў праводзіліся 23 верасня 2012 г., а першае пасяджэнне дэпутатаў гэтага склікання адбылося 18 кастрычніка 2012 года. Такім чынам, чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў ніжняй палаты парламента заканчваецца 17 кастрычніка 2016 года, а выбары ў яе павінны прайсці не пазней за 17 верасня.

У сувязі з тым, што выбары ў Беларусі праходзяць па нядзелях, то скрайнім тэрмінам будзе 11 верасня 2016 года. Выбары ў Савет Рэспублікі новага склікання таксама прызначаюцца кіраўніком краіны не пазней 4 месяцаў і праводзяцца не пазней за 30 дзён да заканчэння паўнамоцтваў верхняй палаты парламента дзеючага склікання. Тэрмін паўнамоцтваў Савета Рэспублікі заканчваецца 18 кастрычніка. Адпаведна, выбары сенатараў новага склікання пройдуць не раней 18 чэрвеня і не пазней 18 верасня.

Паводле euroradio.fm