ЕС узгадняе санкцыі супраць 78 асоб і 7 беларускіх кампаній
Пастаянныя прадстаўнікі краін Еўрасаюза 16 чэрвеня ўзгодняць абмежавальныя меры ў дачыненні да беларускіх кампаній і фізічных асоб у сувязі з інцыдэнтам з самалётам «Ryanair» і рэпрэсіямі ў Беларусі.
![20201209_ep.jpg 20201209_ep.jpg](/img/v1/images/20201209_ep.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Санкцыі будуць уключаць замарожванне рахункаў і забарону на ўезд у ЕС і закрануць 78 асоб і 7 арганізацый. Яшчэ адна арганізацыя будуць дададзеная ў спіс пазней, паведамляе ў Twitter брусэльскі журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк, перадае REFORM.by.
Чакаецца, што санкцыі будуць афіцыйна зацверджаныя на сустрэчы кіраўнікоў МЗС ЕС 21 чэрвеня.