Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць Ціханоўскай і BYPOL за падрыхтоўку тэракта

Генеральная пракуратура Беларусі распачала новую крымінальную справу супраць Святланы Ціханоўскай і ініцыятывы BYPOL. Гэтым разам — за падрыхтоўку акта тэрарызму.

photo5977576139742358585.jpg


«Генеральнай пракуратурай на падставе матэрыялаў, прадастаўленых Камітэтам дзяржаўнай бяспекі і МУС, у дачыненні да Ціханоўскай і ўдзельнікаў так званай ініцыятывы BYPOL распачата крымінальная справа за падрыхтоўку акта тэрарызму арганізаванай групай па арт. 289 Крымінальнага кодэкса», — заявіў кіраўнік Генпракуратуры Беларусі Андрэй Швед.
Паводле слоў Шведа, «названыя асобы некалькі дзён таму спрабавалі зрабіць выбухі і падпалы на тэрыторыі сталіцы і іншых гарадоў». «Затрыманы з доказамі злачынства грамадзянін Маляйчук ужо даў паказанні пра арганізатараў і ўдзельнікаў тэракта», — заявіў генпракурор. Ён таксама дадаў, што арганізатары тэрактаў планавалі абвінаваціць дзяржорганы ў «ажыццяўленні дзеянняў, якія ствараюць небяспеку гібелі людзей».
Генеральная пракуратура Беларусі таксама даручыла Камітэту дзяржаўнай бяспекі арганізаваць міжнародны вышук Ціханоўскай і іншых асоб, якія падазраюцца ў падрыхтоўцы акта тэрарызму. У паведамленні БелТА гаворыцца, што Генпракуратура даручыла КДБ неадкладна арганізаваць міжнародны вышук названых асоб і падрыхтаваць пакет дакументаў для накіравання ў кампетэнтныя органы Літвы і Польшчы аб іх выдачы для прыцягнення да крымінальнай адказнасці.
26 сакавіка прэс-служба МУС паведаміла, што праваахоўныя органы Беларусі прадухілілі два тэракты, якія планавалася ажыццявіць у Мінску і ў адной з вайсковых частак Мінскай вобласці жыхаром Пінскага раёна.
ТАСС