Глеб, Баскаў, прапагандысты, малодшы Лукашэнка — хто трапіў пад забарону выезду ў Шэнген?

Сёння Польшча апублікавала спіс беларускіх грамадзян, на якіх распаўсюджваюцца асабістыя санкцыі. Абмежаванні закранулі 365 чалавек і 20 арганізацый, звязаных з беларускім рэжымам, якія займаліся прапагандай, рэпрэсіямі, якія маюць дачыненне да палітычна матываванага асуджэння журналіста Анджэя Пачобута.

baskasch.webp

Спіс уключае 159 дэпутатаў, 76 суддзяў, сем пракурораў, 32 прадстаўнікоў мясцовай адміністрацыі, 28 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, 23 прадстаўнікоў дзяржСМІ, 24 спартсменаў і спартыўных чыноўнікаў.
Сярод іх апынуліся кіраўнік КДБ Іван Церцель, а таксама самыя адыёзныя прапагандысты: Рыгор Азаронак (СТБ), Ксенія Лебедзева (БТ), Наталля Эйсмант (прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі), Іван Эйсмант (кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі), Кірыл Казакоў (галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур'ер»), Вадзім Гігін (дырэктар таварыства «Веды»), Андрэй Крывашэеў (гендырэктар агенцтва «Мінск-Навіны»).
Акрамя таго ў спісе аказаліся вядомыя спартсмены і грамадскія дзеячы. Напрыклад, пад санкцыі трапіў дырэктар ДУ "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі" Алег Румо, які быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2020 года. Яго дадалі да астатніх за "падтрымку рэжыму Лукашэнкі".

baskasch2.jpg


На былога футбаліста зборнай Беларусі і актыўнага прыхільніка дзейнай улады Аляксандра Глеба польскія ўлады наклалі абмежаванні за ўдзел у прапагандысцкіх мерапрыемствах у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. З гэтай жа прычыны пад абмежаванні патрапіла і беларуская лёгкаатлетка Анастасія Мірончык-Іванава.
Знаходжанне гэтых грамадзян на тэрыторыі Польшчы прызнана непажаданым, іх актывы на тэрыторыі краіны замарожаны, ім таксама забаронены ўезд у Шэнгенскую зону.
У спіс трапілі 24 спартсмены і спартыўныя функцыянеры.
У агульным пайменным спісе, размешчаным на сайце ведамства, знаходзяцца лёгкаатлеты Анастасія Мірончык-Іванова і Максім Недасекаў, члены выканкама АБФФ Аляксандр Глеб і Юрый Вяргейчык, генеральны сакратар АБФФ Сяргей Жардзецкі, кіраўнік «Беларуськалія» і куратар салігорскага «Шахцёра» Іван Галаваты, непрызнаны МАК кіраўнік алімпійскага камітэта Лукашэнкі Віктар Лукашэнка, непрызнаны МАК член выканкама алімпійскага камітэта Лукашэнкі Дзмітрый Баскаў, кіраўнік ФХБ Аляксандр Багдановіч, намеснік міністра спорту Лукашэнкі Аляксандр Барауля, экс-гімнастка Кацярына Галкіна.
Пакуль МУС Польшчы апублікавала не ўсе прозвішчы ўнесеных у спіс.