Еўрасаюз не плануе адмяняць візы з Украінай


Пётр Парашэнка раней заявіў, што разлічвае на ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам да канца года.



index13.jpg

Кіраўніцтва Еўрасаюза пакуль не плануе ўводзіць бязвізавы рэжым з Украінай, перадае «Радыё Свабода» са спасылкай на кіраўніка МЗС Латвіі, якая цяпер старшынствуе ў ЕС.

Міністр Эдгар Рынкевіч удакладніў, што падчас саміту «Усходняга партнёрства» ЕС будзе абмяркоўвацца пытанне лібералізацыі візавага рэжыму для грамадзян Украіны. Ён выказаў надзею, што адпаведнае рашэнне будзе прынята, аднак падкрэсліў, што лібералізацыя візавага рэжыму «не з'яўляецца сінонімам» адмены віз.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка раней заявіў, што разлічвае на ўвядзенне бязвізавага рэжыму з Еўрасаюзам да канца года. Нагадаем, на усходзе Украіны ўжо год цягнецца ўзброенае супрацьстаянне з сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расія.