ААН скарачае дапамогу Данбасу з-за дрэннага фінансавання
ААН мае намер скараціць гуманітарную дапамогу жыхарам Данбаса з-за праблем з фінансаваннем. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў.
"Дастаўка гуманітарнай дапамогі, як чакаецца, значна скароціцца, паколькі фінансаванне працягвае заставацца вельмі нізкім: было атрымана толькі 16 % ад задэклараванай на 2015 год сумы ў 316 млн долараў", — адзначаецца ў справаздачы.
Акрамя таго, своечасовае забеспячэнне гуманітарнай дапамогі абцяжарылі нядаўнія звальнення ва ўкраінскіх дзяржструктурах на цэнтральным і рэгіянальным узроўнях.
У канцы лютага Упраўленне па каардынацыі гуманітарных ініцыятыў ААН падрыхтавала абноўленую версію свайго стратэгічнага плана гуманітарнага рэагавання для Украіны на 2015 год. У прыватнасці,
арганізацыя запланавала вылучыць 316 млн долараў, што ў 1,7 разоў больш, чым планавалася ў снежні 2014 года.
Паводле інфармацыі ААН, з сярэдзіны красавіка 2014 года па 27 сакавіка 2015 года на усходзе Украіны былі забітыя 6 083 чалавекі і 15 397 чалавек атрымалі раненні.
Агульная колькасць бежанцаў з Данбаса перавысіла 1,9 млн чалавек. Раней, фонд ААН ЮНІСЭФ заявіў, што 44 дзіцяці загінулі ў ходзе баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны. Па дадзеных арганізацыі, у цяжкім становішчы апынуліся прыкладна 1,7 млн дзяцей.
Паводле УНІАН