КДБ Беларусі папярэдзіў пра небяспеку вярбоўкі «украінскімі сепаратыстамі»
КДБ распаўсюдзіў па СМІ і сацыяльных сетках папярэджанне аб небяспецы вярбоўкі грамадзян дзяржавы прадстаўнікамі «ўкраінскіх сепаратыстаў», паведамляе.

«Апошнім часам пачасціліся выпадкі спроб вярбоўкі неўстаноўленымі асобамі грамадзян Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў баявых дзеяннях у складзе «народнага апалчэння»
непрызнаных рэспублік паўднёвага ўсходу Украіны. Дадзеныя асобы пры гэтым могуць апеляваць да вашых патрыятычных пачуццяў, а таксама абяцаць значнае грашовае ўзнагароджанне», —
гаворыцца ў папярэджанні.
КДБ нагадвае, што баявыя дзеянні на тэрыторыі суседняй сяброўскай дзяржавы не падтрымліваюцца прэзідэнтам і ўрадам Рэспублікі Беларусь, а таксама папярэджвае грамадзян аб крымінальнай адказнасці па
артыкуле «найміцтва» — ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці, паводле беларускага заканадаўства.
Пра выпадкі такой вярбоўкі просяць паведамляць па тэлефоне даверу КДБ.