Прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у Міжнародным бізнэс-форуме рэгіёнаў ва ўкраінскай Вінніцы
Прадстаўнікі Беларусі возьмуць удзел у ІІ Міжнародным інвестыцыйным форуме «Вінніччына — бізнес у цэнтры Украіны», які пройдзе ў Вінніцы 21 жніўня.

Акрамя Беларусі, на бізнэс-форум прыедуць дэлегацыі з Малдовы, Польшчы і Румыніі, паведамляе агенцтва УНІАН са спасылкай на Вінніцкую абласную дзяржаўную адміністрацыю.
Мэта форуму — пошук прамых дзелавых кантактаў і правядзенне перамоў з патэнцыяльнымі інвестарамі і з дэманстрацыяй вытворчых магчымасцяў прадпрыемстваў.
Кіраўнік Вінніцкай абласной адміністрацыі Анатоль Алейнік сцвярджае, што форум будзе арганізаваны на еўрапейскім узроўні. «Мы павінны быць на ўзроўні еўрапейскіх "канонаў"
супрацоўніцтва, каб нашы і міжнародныя спецыялісты размаўлялі на адной мове — мове інвестыцый і развіцця», — заявіў чыноўнік.
Чакаецца, што дэлегацыі, якія прыбудуць на форум, таксама возьмуць удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня незалежнасці Украіны, які адзначаецца 24 жніўня.