Сёння ў Берліне пройдзе сустрэча кіраўнікоў МЗС Украіны, Германіі, Францыі і РФ
17 жніўня ў Берліне адбудзецца сустрэча кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Украіны, Германіі, Францыі і Расіі.

Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін паведаміў, што прынцыповым з'яўляецца спыніць тэрарыстаў у Данецку і Луганску і вызваліць выкрадзеную РФ ваенную лётчыцу Надзею Саўчанка, а таксама іншых
палітвязняў у Расіі.
На сустрэчы будуць прысутнічаць Павел Клімкін, Сяргей Лаўроў, Франк-Вальтэр Штайнмаер, Ларан Фабіус.