Лукашэнка: Мова і гісторыя робяць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым»

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў эпоху глабалізацыі нацыянальныя культуры не губляюць актуальнасці. Такое меркаванне ён выказаў сёння на 42-м з'ездзе грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».



luka_u_poli1.jpg

«Ёсць меркаванне: у сучасным свеце няма месца нацыянальным культурам, а ім на змену прыходзіць адна — глабальная. Мяркую, што гэта не так. У кожнага народа ёсць ўласная сістэма каардынатаў, вектар развіцця, зададзены яго гістарычным вопытам і нацыянальнай культурай. Праз іх прызму мы ўспрымаем свет. Ці мы далучаемся да эканамічных альянсаў, ці  пераймаем тэхналогіі, ці прылучаемся да сусветнай культуры, мы ўсё роўна ўсе ламаем праз сябе. І гэта дазваляе нам перажыць, «пераварыць», калі хочаце, глабалізацыю, узяць ад яе толькі тое, што нас умацоўвае», —  адзначыў кіраўнік дзяржавы.
«Культура — вось што робіць беларуса беларусам, а не проста «тутэйшым», у якім бы пункце зямнога шара ён ні знаходзіўся. Не толькі наша самая багацейшая спадчына: літаратура, музыка, архітэктура — але і мова, якую мы павінны ведаць, гісторыя, якую мы павінны памятаць, і каштоўнасці, якія мы павінны паважаць», — падкрэсліў Лукашэнка.
БелТА