Макей скардзіцца на НАТА і раіць весці перамовы з тэрарыстамі

Кіраўнік МЗС Беларусі ведае, хто «зрэжысаваў» падзеі ў Данбасе.



makiej5.jpg

Пра гэта Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю кубінскаму агенцтву Prensa Latina, стэнаграма якога размешчана на сайце МЗС
«Нам здаецца, што мае месца выразна зрэжысаваная кампанія, накіраваная на тое, каб пасварыць брацкія славянскія народы, —  заявіў ён. — Цяпер, у сувязі з падзеямі ва Украіне, можна канстатаваць ўзмацненне нестабільнасці і небяспекі ў гэтым рэгіёне. Адбываецца ўзмацненне групоўкі НАТА ў дзяржавах — суседзях Беларусі. У той жа самай Украіне велізарная колькасць зброі знікла з арсеналаў, складоў. Эканамічна Украіне цяпер прыходзіцца вельмі цяжка». 
Уладзімір Макей упэўнены, што вырашыць сітуацыю можна толькі за сталом перамоваў з прыцягненнем усіх канфліктуючых бакоў. 
«Калі гэтага не адбудзецца, баюся, што мы можам вярнуцца да самых горшых часоў халоднай вайны, да ўзнікнення новых раздзяляльных ліній у Еўропе, да пагрозаў і шантажу з боку адных вялікіх дзяржаў у адрас іншых вялікіх дзяржаў», —  заявіў ён.