Беларускі музыка прысвяціў песню батальёну «Данбас»
Яе аўтар — беларускі музыка Аляксандр Мікус, вядомы сваімі патрыятычнымі песнямі.

Нагадаем, добраахвотніцкі батальён «Данбас» быў створаны вясной 2014 года. У пачатку траўня ён вызваліў шэраг раёнаў захопленай расейскімі акупантамі Данецкай вобласці Украіны. Цяпер працягвае паспяховую барацьбу з тэрарыстамі. У складзе падраздзялення — некалькі дзясяткаў беларусаў.