«Начныя ваўкі» бесперашкодна трапілі ў Польшчу з Калінінграду

Сярод удзельнікаў мотапрабегу былі губернатар Калінінградскай вобласці, а таксама амбасадар Расіі ў Польшчы Сяргей Андрэеў, генеральны консул у Гданьску Аляксандр Карачэўцаў.  



675369c7_f5df_405a_835b_87e84763e1f7_w640_r1_s.jpg

 

Скандал з акцыяй «пуцінскіх» байкераў «Начныя ваўкі» ў Берлін набірае абароты. Польскі палітык Януш Палікот — заклікае прэм’ер-міністра Эву Копач і кіраўніка МЗС Гжэгажа Схетыну сысці ў адстаўку.

Як піша польская прэса, расійскія байкеры бесперашкодна заехалі ў Польшчу і напярэдадні прынялі ўдзел ва ўшанаванні загінуўшых савецкіх салдат на могілках у Браневе, перадае 5 канал.

Трапілі яны туды з Калінінградскай вобласці.

І гэта — нягледзячы на тое, што два дні таму міністр замежных спраў Польшчы забараніў ім ўезд у краіну з-за адсутнасці дакладнай інфармацыі пра мэту падарожжа. Усяго ў Браневе сабраліся 4 сотні расейцаў, з іх 206 — байкераў.

Байкерскі клуб «Начныя ваўкі» вядомы фанатычнай прыхільнасцю да расійскага прэзідэнта, плануе даехаць да Берліна, каб там адсвяткаваць 70-годдзе перамогі. Раней офіс Ангелы Меркель заклікаў МЗС ФРГ ануляваць візы для «Начных ваўкоў».

www.svaboda.org