The New York Times: Расійскія хакеры ўзламалі электронную пошту Абамы

Верагодна, хакерам дасталіся расклад прэзідэнта, яго перапіска з рознымі палітыкамі і пасламі, а таксама абмеркаванне прызначэнняў, законапраектаў і іншых палітычных пытанняў.



1430032666_3109.jpg

Хакеры, якія ў мінулым годзе ўзламалі кампутарныя сістэмы Белага дома, былі расейцамі. Яны здолелі прачытаць частку перапіскі прэзідэнта ЗША Барака Абамы.

Аб гэтым піша The New York Times са спасылкай на свае крыніцы, перадае УНІАН.

Па інфармацыі выдання, узломшчыкі прачыталі некаторыя лісты прэзідэнта ЗША Барака Абамы, Дзярждэпартамента і шэрагу супрацоўнікаў Белага дома. Аднак Вашынгтон не стаў каментаваць чуткі аб расійскіх хакерах.

Мяркуючы па ўсім, як адзначае выданне, хакеры не здолелі ўзламаць асабліва абароненыя серверы, якія кіруюць трафікам паведамленняў асабістага смартфона BlackBerry Абамы, які ён ці яго памочнік носіць з сабой пастаянна.

Як адзначае NYT, чыноўнікі Белага дома часта карыстаюцца двума кампутарамі — адзін з іх зроблены спецыяльна для абмену вельмі важнай інфармацыяй і працуе праз засакрэчаныя каналы, а другі звязаны з навакольным светам і выкарыстоўваецца для несакрэтных перапісак.