Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў закон аб ваенным становішчы
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў на пасяджэнні 18 чэрвеня прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон «Аб ваенным становішчы».
Як паведаміў міністр абароны Юрый Жадобін, законапраект скіраваны на забеспячэнне найважнейшай функцыі дзяржавы — абароны яе суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і
канстытуцыйнага ладу. У законапраекце ў якасці адной з патэнцыяльных пагроз нацыянальнай бяспецы замацоўваецца замах на канстытуцыйны лад.
Жадобін нагадаў, што Беларусь у адпаведнасці са статутам АДКБ і дагаворам аб стварэнні Саюзнай дяржавы ўзяла на сябе абавязацельствы па калектыўнай абароне ад агрэсіі. У сувязі з гэтым уносіцца
папраўка, згодна з якой акт узброенай агрэсіі з боку якой-небудзь дзяржавы або групы дзяржаў, учынены супраць дзяржавы — удзельніцы АДКБ, адносіцца да ліку ваенных пагроз
Беларусі.
Законапраект прапаноўвае ўстанавіць наступныя дадатковыя абавязкі
арганізацый у перыяд ваеннага становішча:
праводзіць пераарыентацыю на вытворчасць неабходнай для патрэб абароны прадукцыі: па патрабаванні дзяржаўных органаў прыпыняць працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці, адмяняць змену формы
ўласнасці або прыпыненне сваёй дзейнасці.
У мэтах забеспячэння ваеннага становішча і ўвядзення ваеннай цэнзуры законапраектам замацоўваецца забарона на стварэнне ў перыяд ваеннага становішча новых палітычных партый, грамадскіх
арганізацый, а таксама выпуск сродкаў масавай інфармацыі за выключэннем тых, якія ўказаны ў пераліку, што вызначаецца Міністэрствам інфармацыі.
Законапраект замацоўвае ў якасці асобнай меры вызначэнне асаблівага парадку выкарыстання паветранай прасторы Беларусі, а таксама ўскласці функцыі такой прасторы на Генеральны штаб Узброеных
сіл.
У размове з журналістамі Жадобін зазначыў, што законапраект распрацоўваўся да абвастрэння сітуацыі ва Украіне, аднак развіццё сітуацыі ў ёй толькі пацвердзіла неабходнасці разглядаемых у Палаце
прадстаўнікоў паправак у закон аб ваенным становішчы.
БелаПАН