Польшча перакідвае вайскоўцаў на мяжу з Беларуссю — удвая больш, чым прасілі
Віцэ-міністр унутраных спраў Польшчы згадаў і пра нелегальных мігрантаў ды абвінаваціў у гэтым беларускія ўлады: «Калі б з беларускага боку былі сапраўдныя памежнікі, а не кантрабандныя службы, то гэтых пераходаў наогул не было б».

Польшча накіруе на мяжу з Беларуссю 2000 вайскоўцаў, удвая больш, чым прасіла памежная служба, каб спыніць нелегальныя перасячэнні і падтрымліваць стабільнасць, піша УНІАН.
Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на заяву віцэ-міністра ўнутраных спраў Мацея Вонсіка польскім СМІ.
У панядзелак Мацей Вонсік паведаміў, што памежная служба запытала дадаткова 1000 вайскоўцаў для ўмацавання межаў, але ў выніку вырашыла павялічыць колькасць.
«Гэтае падмацаванне будзе складацца не з 1000, а з 2000 вайскоўцаў», — сказаў Вонсік. «Гэта рашэнне было прынята Камітэтам бяспекі і міністрам (абароны) Марыушам Блашчакам».
Вонсік таксама заявіў, што ўсе спробы нелегальнага трапляння мігрантаў у Польшчу цяпер арганізоўваюцца беларускімі ўладамі.
«Калі б з таго боку былі сапраўдныя памежнікі, а не кантрабандныя службы, то гэтых пераходаў наогул не было б», — сказаў ён.
Глядзіце таксама

Сітуацыя на польска-беларускім памежжы
На мяжы з Беларуссю мігранты пастаянна атакуюць польскіх памежнікаў.
Сітуацыя ўскладнілася пасля масавага прыходу ў Беларусь наймітаў «ПВК Вагнера» ў ліпені. Пазней кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнказаявіў, што «вагнераўцы» нібыта рвуцца ў Польшчу і яму надакучыла іх стрымліваць.
Чарговая правакацыя з боку Беларусі адбылася на пачатку месяца — у паветраную прастору Польшчы заляцелі два верталёты.
Таксама ў пачатку гэтага тыдня Беларусь пачала вайсковыя вучэнні ля межаў з Літвой і Польшчай.
У сувязі з гэтым камандуючы памежнай службай Польшчы Томаш Прага звярнуўся ў Міністэрства нацыянальнай абароны з просьбай перакінуць да мяжы з Беларуссю яшчэ тысячу вайскоўцаў. У выніку — перакінулі дзве тысячы.
Глядзіце таксама
