Прэзідэнт Германіі і Папа Рымскі назвалі паводзіны беларускіх улад безадказнымі
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Папа Францішак абмеркавалі сітуацыю з міграцыяй на мяжы Беларусі і ЕС у ходзе візіту Штайнмаера ў Ватыкан 25 кастрычніка, паведамляе reform.by.
![Папа Рымскі Францішак і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер Папа Рымскі Францішак і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер](/img/v1/images/cq5dam.jpeg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Папа Рымскі Францішак і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер
Прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер і Папа Францішак абмеркавалі сітуацыю з міграцыяй на мяжы Беларусі і ЕС у ходзе візіту Штайнмаера ў Ватыкан 25 кастрычніка.
Паводле слоў Штайнмаера, Папа занепакоены міграцыйным ціскам на Усходнюю Еўропу.
«Вядома, зараз мы з некаторым непакоем назіраем за тым, што адбываецца на беларуска-літоўскай і беларуска-польскай граніцах, і Папа спытаў, як гэта цяпер ўплывае на колькасць уездаў у Германію. Я расказаў яму ўсё, што нам вядома пра бягучае становішча спраў. Мы абодва пагадзіліся, што практыка, падобная да той, якую цяпер выкарыстоўваюць беларускія ўлады, без якой-небудзь адказнасці за людзей, якіх любымі спосабамі забіраюць з Блізкага Усходу, дастаўляюць самалётамі ў Мінск, а потым адпраўляюць у бок межаў, з'яўляецца безадказнымі паводзінамі, якія ні ў якім разе нельга ўхваліць», — цытуе Штайнмаера «Vatican News».