Радзіма нагадала пра сябе чарговым пратаколам
На адрас
журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага прыйшоў чарговы пратакол аб
здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт 22.9 КаАП
( (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
![33138070_dc02_440d_8885_de6f91d4b96f_mw1024_s_n.jpg 33138070_dc02_440d_8885_de6f91d4b96f_mw1024_s_n.jpg](/img/v1/news/full/33138070_dc02_440d_8885_de6f91d4b96f_mw1024_s_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота Радыё Свабода
Пікантнасць сітуацыі дадае той факт, што Жукоўскі яшчэ напрыканцы студзеня з’ехаў з Беларусі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін. У інтарэсах асабістай бяспекі краіну знаходжання уцякач пакуль не называе.
Пра чарговы пратакол у дачыненні да Жукоўскага паведаміў у сацыяльных сетках гомельскі журналіст Андрэй Толчын, які таксама атрымаў па пошце аналагічны пратакол з … Лунінца.
У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння, складзеным 5 лютага пазначана, што яшчэ 30 кастрычніка 2018 года Андрэй Толчын разам з Канстанцінам Жукоўскім "ажыццявіў інтэрв'юіраванне жыхара горада Лунінца і змясціў матэрыял на тэлеканале БелСАТ”.
“Падначаленым Шуневіча няма чым заняцца... З Берасцейскай вобласці, з Лунінца вось такое прывітанне... А потым кажуць, што няма ні пераследу, ні спісаў на пераслед. Аднак наяўнасць пратакола "другой свежасці" сведчыць іншае... Хіба не так?” — каментуе сітуацыю ў фэйсбуку Андрэй Толчын.
![pratakol_tolchyn.jpg pratakol_tolchyn.jpg](/img/v1/images/pratakol_tolchyn.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
spring96.org