Расія гатовая да ваеннага ўмяшання ў Беларусі — кіраўнік Сіл абароны Эстоніі
Расія гатовая да ваеннага ўмяшання і ў Беларусі, калі палітычная сітуацыя там зменіцца ў непажаданым для Крамля кірунку.

Генерал Рыхо Тэрас на вучэннях "Вясновы шторм". Аўтар: Роомет Ілд / mil.ee
Такое меркаванне выказаў кіраўнік Сіл абароны Эстоніі генерал Рыхо Тэрас.
"Падобна,
як тое было ва Украіне, Расія плануе вайсковыя крокі супраць Беларусі, калі палітычная
сітуацыя там зменіцца. Расійскія ўзброеныя сілы і структуры бяспекі
вядуць падрыхтоўку да таго, каб у выпадку неабходнасці ўмяшацца і
правесці ваенную аперацыю ў Беларусі. Планаванне аперацыі пачалося ў
2014 годзе", — заявіў ён.
Ён адзначыў, што задача вучэнняў "Захад" і іншых сумесных
ваенных вучэнняў — максімальна звязаць беларускія ўзброеныя сілы з
расійскімі. Мэта — паралізаваць здольнасць беларускіх вайскоўцаў дзейнічаць самастойна.
"У
вучэннях бяруць удзел розныя ваенныя акругі, Балтыйскі і Паўночны флот,
ракетныя войскі. Калі ўсё гэта з'яўляецца антытэрарыстычнай аперацыяй,
то гэта відавочнае перабольшанне", — дадаў ён. Раней міністр абароны Польшчы заявіў, што РФ плануе ўжыць ядзерную зброю на вучэннях "Захад-2017".