Святлана Ціханоўская наведвае Прагу

 Чакаюцца сустрэчы з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, кіраўніком МЗС і выступ у сенаце Чэхіі.

photo_2021_06_06_15_44_36.jpg

Святлана Ціханоўская наведвае Прагу. Чакаюцца сустрэчы з прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам, кіраўніком МЗС і выступ у сенаце Чэхіі.
Акрамя таго, Ціханоўская сустрэнецца з амбасадарамі шэрагу краін, у спісе – не толькі ЗША і краіны ЕС, але і Мексіка, Паўднёва-Афрыканская рэспубліка, Партугалія, Аргенціна, Чылі, Ірак і іншыя.
«Чэхія з самага пачатку актыўна падтрымлівала Беларусь і беларусаў у нашай барацьбе за свабоду. Яна першай прыняла пацярпелых і заступалася за нас на міжнароднай арэне. Беларусы ўсё гэта бачаць і адчуваюць. Я еду ў Прагу, каб выказаць падзяку і знайсці рашэнні, як Чэхія можа дапамагчы нам, беларусам, спыніць гвалт, вызваліць палітвязняў і прыйсці да новых выбараў», — адзначае сама Святлана Ціханоўская.