Прэзідэнт Чэхіі сустрэўся з Ціханоўскай і пажадаў беларускай апазіцыі перамогі

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан на сустрэчы са Святланай Ціханоўскай пажадаў беларускай апазіцыі перамогі «ў барацьбе з апошнім еўрапейскім дыктатарам». Яго прэс-служба паведамляе, што Земан высока ацаніў мужнасць Ціханоўскай.

e3wv9hgxiaursku.jpg

Прэс-служба беларускага палітыка дадае, што была абмеркавана сітуацыя з палітвязнем Раманам Пратасевічам, з катаваннямі ў Беларусі, пытанні падтрымкі пратэстоўцаў.

У панядзелак Святлана Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам чэшскага Сената, у аўторак яшчэ будзе сустрэча з прэм'ер-міністрам.

Паводле «Еўрарадыё».