У Палаце прадстаўнікоў будуць два апазыцыйныя дэпутаты
Упершыню з 2004 года ў Палаце прадстаўнікоў будуць апазіцыйныя дэпутаты: Алена Анісім з ТБМ і Ганна Канапацкая з АГП.
Фота belsat.eu
Гэта стала вядома па выніках выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 11 верасня. Усяго абрана 110 дэпутатаў, абсалютная большасць лаяльныя да ўлады.
За выбарамі назіралі 827 міжнародных назіральнікаў — ад СНД, БДІПЧ АБСЕ, Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЕ, дыпламатычнага корпусу, Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШОС), адзначае "Радыё Свабода".
Паводле папярэдніх вынікаў, якія агучыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, на акрузе № 97 у Мінску перамагла на парламенцкіх выбарах кандыдатка ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая, нагадвае "Белсат".
Тэлезварот Ганны Канапацкай:
Ганна Канапацкая — юрыст, дырэктар юрыдычнай кампаніі. На той жа акрузе балатавалася Таццяна Караткевіч з «Гавары праўду», а таксама начальнік станцыі «Мінск—Пасажырскі» Аляксандр Дрожжа, якога незалежныя медыі называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам.
Паводле папярэднік звестак, у Палату прадстаўнікоў прайшла таксама кандыдатка ад Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, якія балатавалася па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70.
Алена Анісім узяла ўдзел у перадвыбарных дэбатах на «Белсаце»:
11 верасня ў Беларусі адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў. Яўка на выбарах ў беларускі парламент склала больш за 74 %.