Заканчваецца падлік галасоў на ўсеагульных выбарах у Брытаніі, перадае Бі-Бі-Сі.
Пасля перамогі на сваім выбарчым участку лідэр торы Дэвід Кэмеран паабяцаў "аб'яднаць краіну" і заявіў, што яго "мэта простая - быць урадам для кожнага жыхара
Злучанага Каралеўства".
Кэмеран таксама паўтарыў перадвыбарнае абяцанне кансерватараў правесці рэферэндум аб членстве Брытаніі ў Еўрасаюзе.
Лейбарысты, мяркуючы па ўсім, атрымаюць у палаце абшчын толькі 233 месцы, ліберал-дэмакраты, якія ўваходзілі ў сыходзячы кааліцыйны ўрад, - усяго восем.