Ваенны аташэ Беларусі наведае вучэнні ва Украіне
Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў.

У Беларусі на мяжы з Украінай зараз праходзяць сумесныя з Расіяй вайсковыя вучэнні. Ілюстрацыйнае фота
«Любыя пагрозы або правакацыі з боку Украіны ў дачыненні да Беларусі выключаны, гэта проста немагчыма», — сказаў міністр.
Паводле яго слоў, выведінфармацыя, якая паступае, не паказвае на абвастрэнне канфлікту ў найбліжэйшай будучыні.
«Наш аташэ па пытаннях абароны ўчора наведаў вучэнні ў Беларусі. Сёння мы будзем прымаць у гасцях беларускага аташэ на вучэннях у Роўне», — сказаў Рэзнікаў.
Рэзнікаў дадаў, што падаў вычарпальную інфармацыю пра ход украінскіх камандна-штабных вучэнняў «Мяцеліца-2022» беларускаму міністру абароны.