Расія павялічыла колькасць вайскоўцаў на мяжы з Украінай, хоць кажа, што адводзіць войскі?

Да ўкраінскай мяжы сцягнулі яшчэ 7 тысяч расійскіх вайскоўцаў — і гэта пасля заявы Мінабароны Расіі пра адвод войскаў, паведамляе Белы дом.

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__25_.jpg

Расія павялічыла вайсковую прысутнасць на мяжы з Украінай на 7 тысяч чалавек. Пра гэта заявілі ў Адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Пра гэта ў чацвер, 17 лютага, паведамляе са спасылкай на ABC News.

Ацэнка колькасці была зроблена на наступны дзень пасля таго, як расійскі ўрад заявіў пра пачатак адводу войскаў.

"Расія павялічыла сваю прысутнасць уздоўж украінскай мяжы на цэлых 7000 вайскоўцаў за апошнія некалькі дзён, прычым некаторыя з іх прыбылі ў сераду", — сказаў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Зрэшты, украінскі бок таксама заявіў, што апошняя справаздача ўкраінскай выведкі не ўтрымлівае доказаў таго, што Расія адводзіць войскі ад межаў Украіны.