Лондан: Пуцін гатовы зацягнуць крызіс вакол Украіны на многія месяцы
Кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас не бачыць прыкмет скарачэння расійскай ваеннай прысутнасці на мяжы з Украінай.
У канцы тыдня Ліз
Трас наведае Украіну і Польшчу, каб прадэманстраваць салідарнасць з Кіевам, паведамляе www.dw.com.
Кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін, магчыма, паспрабуе зацягнуць крызіс вакол Украіны на многія месяцы, каб праверыць на трываласць адзінства Захаду. Прынамсі так лічыць міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Ліз Трас.
"Цяпер няма сведчанняў таго, што расіяне адводзяць войскі з прыгранічных з Украінай рэгіёнаў. У нас не павінна быць ілюзій наконт таго, што Расія можа на тыдні, калі не на месяцы, зацягнуць гэтую нахабную задуму, падрываючы Украіну і кідаючы выклік адзінству Захаду", — напісала Трас у артыкуле для газеты The Daily Telegraph, апублікаваным у чацвер, 17 лютага.
На фоне крызісу вакол Украіны Ліз Трас плануе ў канцы гэтага тыдня наведаць Украіну і Польшчу. У Кіеве і ў Варшаве яна сустрэнецца з украінскім і польскім калегамі Дзмітрыем Кулебам і Збігневам Рау, каб прадэманстраваць "згуртаваную падтрымку ўкраінскага суверэнітэту", гаворыцца ў паведамленні брытанскага МЗС.