Вызваляюць месца на Акрэсціна. Ці спыніць гэта людзей?

Як паведамляе праваабрончы цэнтр "Вясна" арыштантаў з ЦІПа перавезлі ў Жодзіна. Для чаго гэта зроблена? Адказаў некалькі.

Жодзінская турма №8. Фота Радыё Свабода

Жодзінская турма №8. Фота Радыё Свабода


24 сакавіка стала вядома, што 78 адміністрацыйна арыштаваных перавязлі на сямі аўтазаках з Центра ізаляцыі правапарушальнікаў Мінска ў ізалятар часовага ўтрымання г. Жодзіна.

Як паведамілі па тэлефоне ў дзяжурнай частцы Жодзінскага ГАУС Аляксею Лапіцкаму, пераведзеных з Мінску асуджаных будуць утрымліваць у асобным корпусе СІЗА на тэрыторыі Жодзінскай Трумы №8  па вуліцы Савецкая, 22А.

Перадачы для іх будуць прымацца ў будынку ГАУС па адрасе: г. Жодзіна, вуліца Сухаградзкая, 1.

Дні прыёму перадачаў — толькі ў аўторак і чацвер з 9.00 да 16.00 з перапынкам на абед з 13.00 да 14.00

Удакладніць звесткі пра пераведзеных арыштантаў з Мінску ў Жодзіна можна па тэлефоне 8 017 75 21561.

Для чаго гэта зроблена? Адказаў некалькі. З аднаго боку, каб ускладніць жыццё родным і сваякам арыштаваных і самім сядзельцам. Бо цяпер перадачы трэба будзе везці за 100 кіламетраў ад МІнска ды яшчэ і толькі два разы на тыдзень.

З іншага, магчыма такім чынам улады вызваляюць месцы для новых затрыманых, якіх могуць нахапаць ужо заўтра. Асабліва з улікам заявы старшыні Мінгарвыканкама пра тое, што любыя масавыя мерапрыемствы 25 сакавіка будуць па-за законам.

Ці спыніць гэта тых, хто заўтра сабраўся выйсці на мірную дэманстрацыю, каб адзначыць Дзень волі — свята, якое павінна адзначацца на дзяржаўным узроўні? Наўрад ці, бо людзі стаміліся баяцца, людзі хочуць, каб да іх перасталі адносіцца як да быдла, каб іх нарэшце пачулі. Бо трываць больш няма сіл...