Затрыманыя праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч

Учора мінула два гады з моманту арышту Алеся Бяляцкага. Па ўсёй краіне прайшлі акцыі салідарнасці. Таксама пікеты, круглыя сталы і абмеркаванні з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі адбыліся за мяжой — у Кіеве, Вільні, Варшаве, Маскве ды іншых гарадах.



pashtouka_alesiu_2013c.jpg

А сёння акцыя прайшла ў Мінску. У 12 гадзін каля ЦУМ праваабаронцы і грамадскія актывісты раздавалі паштоўкі з выявай старшыні ПЦ "Вясна".

У 12.20 супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя праваабаронцы Таццяна Рэвяка і Уладзь Лабковіч, іх завялі ў Савецкі РАУС. Аформілі пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ (парушэнне парадку арганізацыі і правядзенне масавых мерапрыемстваў) і забралі мабільныя тэлефоны.

Верагодна, што сёння ж у 16 гадзінаў адбудзецца суд над затрыманымі. Разгляд справы пройдзе ў судзе Савецкага раёна па адрасе: г.Мінск, Лагойскі тракт 3, тэл. 280-81-47, 280-81-46, 280-83-40.

Таццяну Рэвяка і Уладзя Лабковіча прывезлі ў суд Савецкага раёна. Іх вінавацяць у парушэнні арт. 23.34. КаАП РБ. Суддзі: справу Рэвякі разглядае Марына Фёдарава, Лабковіча — Дзмітрый Паўлючэнка.

16-40. Суддзя Паўлючэнка ў дарадчым пакоі, рыхтуецца вынесці прысуд Уладзіміру Лабковічу.

16-50. Пратакол пра адміністрацыйнае правапарушэнне ў дачыненні да Таццяны Рэвяка адпраўлены на дапрацоўку, паколькі мае памылкі.


spring96.org