Зміцер Паліенка атрымаў вялікі штраф за пост у сацсетках
Актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка атрымаў сёння штраф у 50 базавых велічынь паводле артыкула 17.11 КоАП РБ «выраб, распаўсюд і (альбо) захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Паліенка быў затрыманы сілавымі органамі яшчэ ўвечары 29 студзеня.
Раней праваабаронцы паведамлялі, што маюцца звесткі і пра яшчэ адзін пратакол, ужо па артыкуле 23.4 КаАП («непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка міліцыі»).
Зміцер Паліенка вызваліўся ў кастрычніку 2018 года пасля трохгадовага турэмнага тэрміну. З таго часу ціск на яго не спыняецца: было складзена ўжо не менш за чатыры адміністрацыйныя пратаколы — за ненаведванне лекцый у РУУСе і «экстрэмісцкія» пасты ў сацсетках. Тыдзень таму Зміцера Паліенку і яшчэ двух актывістаў затрымалі па крымінальнай справе аб нанясенні графіці. Трое сутак яны правялі ў ІЧУ, дзе падвяргаліся здзекам.
«Новы час» будзе адсочваць сітуацыю і надалей.
Чытайце таксама: