АБФФ: «Прадстаўнікі Сьера-Леонэ перасталі выходзіць на сувязь»
У Беларусі адмянілі яшчэ адзін матч нацыянальнай футбольнай зборнай, паведамляе «Еўрарадыё».
На гэты раз не адбудзецца таварыская гульня 7 чэрвеня ў Гродне са зборнай Сьера-Леонэ. У Беларускай федэрацыі футбола заявілі, што «прадстаўнікі Сьера-Леонэ перасталі выходзіць на сувязь», нагледзячы на тое, што быў падпісаны кантракт. А пасля ў федэрацыі футбола афрыканскай краіны змянілася кіраўніцтва.
І толькі напярэдадні ад Афрыканскай канфедэрацыі футбола прыйшло паведамленне, што зборная Сьера-Леонэ не прыедзе ў Беларусь, бо федэрацыя гэтай краіны адмовілася ад раней узятых абавязацельстваў. Магчыма, там улічылі складанасці прыбыцця ў Беларусь ці сітуацыю ў нашай краіне.
Днямі АБФФ аб'явіла пра перанос на 2022 год матча маладзёжных зборных Беларусі і Кіпра.