«У інстаграме АБФФ ніводнага каментара ў падтрымку зборнай. Рагочуць, радуюцца за суперніка»

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч: «У інстаграме АБФФ ніводнага каментара ў падтрымку зборнай. Рагочуць, радуюцца за суперніка, а на сваіх проста клалі», — напісаў галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч.

br_azerbajdzan.jpg

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч падзяліўся на сваёй старонцы ў Фэйсбуку меркаваннем наконт футбольнага матча Беларусь – Азербайджан (1:2).

«Зазірнуў пасля матча з Азербайджанам у інстаграм Беларускай федэрацыі футбола. Мае назіранні:

– азербайджанцы не вельмі сябруюць з сацсеткамі, калі яны на радасці. Адзін чалавек можа запосціць аднолькавае паведамленне больш за пяць разоў, ствараючы эфект натоўпу, але не гэта галоўнае

– галоўнае тое, што ніводнага каментара ў падтрымку зборнай Беларусі ад беларусаў. Вось проста аніводнага. Рагочуць, фэйспалмяць, радуюцца за суперніка, а на сваіх проста клалі. Але хіба тут ёсць чаму здзіўляцца?» — напісаў Гаруновіч.

Паводле Tribuna.com