Алег Гаруновіч: «Не гатовыя расказваць толькі пра галы-секунды, пакуль бязвінныя людзі сядзяць за кратамі»

«Асноўны план – працаваць. Гэта план і на сёння, і на будучыню. Іншыя планы ў цяперашніх абставінах не выпадае будаваць», — кажа рэдактар спартыўнага партала.

Спартовы журналіст і галоўны рэдактар «Трыбуны» Алег Гаруновіч распавёў пра тое, як сёння працуе выданне.

«Працуем у меру магчымасцяў і з улікам існуючай рызыкі. Галоўным дасягненнем лічу тое, што «Трыбуна» па-ранейшаму ёсць і распавядае аматарам спорту не толькі пра спорт, але і пра тое, што адбываецца ў Беларусі.

На чытачоў мы можам выхадзіць толькі адным спосабам — прапаноўваць кантэнт, які іх чапляе. Праз кантэнт мы можам утрымліваць чытачоў і прыцягваць новых. Мы стараемся не губляць вастрыні.

Асноўны план — працаваць. Гэта план і на сёння, і на будучыню. Іншыя планы ў цяперашніх абставінах не выпадае будаваць. Мы не гатовыя перагортваць старонку. Не гатовыя расказваць толькі пра ачкі-галы-секунды. Пакуль бязвінныя людзі сядзяць за кратамі, недарэчна рабіць выгляд, што нічога гэтага няма або што нас гэта не датычыцца», — сказаў Гаруновіч.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: