Журналіст Уладзімір Пац быў пасмяротна ўзнагароджаны Залатым крыжам заслугі

Польскі прэзідэнт пасмяротна ўзнагародзіў Уладзіміра Паца Залатым крыжам заслугі.

Фота Jolanta Śmiałowska/PRdZ

Фота Jolanta Śmiałowska/PRdZ

Шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Беларусі і Расіі памёр 10 снежня ў Мінску на 54-м годзе жыцця.

Сям’я, сябры і калегі па працы развіталіся з Уладзімірам Пацам. Паніхіда адбылася ў праваслаўнай царкве Святых Пятра і Паўла ў Самагрудзе ля Саколкі на Падляшшы. Журналіст быў пахаваны на мясцовых могілках.

Уладзімір Пац быў пасмяротна ўзнагароджаны прэзідэнтам Польшчы Залатым крыжам заслугі. Узнагароду сям’і ўручыў амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.


Паводле www.polskieradio.pl