Еўра-2024: прамежкавыя вынікі

Нядаўна скончыўся першы этап чэмпіяната Еўропы па футболе, які сёлета праходзіць у Германіі. Наколькі каманды апраўдалі чаканні заўзятараў?

Ілюстрацыйнае фота: «Associated Press»

Ілюстрацыйнае фота: «Associated Press»

Першы тур Еўра-2024 завяршыўся, усе 24 зборныя згулялі па адным матчы. Мы ўжо бачылі і матчы з драматычнымі канцоўкамі, і з нечаканымі паразамі, і агулам турнір пачаўся больш-менш бадзёра, падарыўшы некалькі цікавых інфармацыйных нагод, піша «Трыбуна».

Каманды не прымушаюць доўга чакаць галоў

На Еўра-2020 мы чакалі дэбютнага гола 53 хвіліны, на Еўра-2016 — 57, але немцы не сталі цягнуць, выдаўшы першы гол на 10-й хвіліне, калі Фларыян Вірц забіў у вароты шатландцаў. Іншыя зборныя захавалі тэндэнцыю.

У 10 з 12 матчаў стартавага тура Еўра-2024 першыя галы былі забітыя ўжо цягам 30 хвілін пасля стартавага свістка арбітра. Італьянцы і албанцы да 16-й адзначыліся ўжо тройчы. Праўда, гэтым яны і абмежаваліся, але надзею на відовішчную перастрэлку ўсё ж далі.

Увогуле, 14 з 34 галоў першага тура былі забітыя ў першыя паўгадзіны гульні. У цэлым размеркаванне галоў пакуль наступнае:

  • 1-30 хвілін — 14 гадзін;
  • 31-60 хв — 8 галоў;
  • 61-90+ хв — 12 галоў

Што ж, на Еўра яшчэ не было матчаў без галоў. Гэта радуе.


Глядзіце таксама

Гульцы ў цэнтры поля радуюць

Большасць каманд, якія дабіліся паспяховага выніку ў першым туры, павінны дзякаваць за гэта сваім паўабаронцам. Усе ўжо цудоўна ведаюць і разумеюць, што гэта ключавы ўчастак поля, на якім трэба быць сканцэнтраваным цягам усіх 90 хвілін, але складана было ўявіць, што столькі абаронцаў, цэнтральных паўабаронцаў і паўабаронцаў атакі стануць героямі сваіх зборных у першых матчах Еўра-2024.

Фабіян Руіс нечакана стаў асноўным рухавіком зборнай Іспаніі, забіўшы гол і аддаўшы выніковую перадачу ў матчы супраць харватаў.

Мішэль Ебішэр зрабіў тое самае, але ў матчы Швейцарыі і Венгрыі. Яго партнёр Граніт Джака згуляў так, быццам фенаменальны сезон у «Баварыі» не скончыўся.

Хтосьці ўжо мог спісаць з рахункаў Крысціяна Эрыксена пасля непераканаўчага сезона за «Манчэстэр Юнайтэд», але датчанін паказаў клас у гульні са славенцамі: не толькі забіў, але і пастараўся дапамагчы партнёру зрабіць тое самае — у яго было цэлых 7 асістаў пад ўдар.

Перад турнірам ад Нікола Барэлі чакалася, што ён прадэманструе свае лідарскія якасці і будзе кантраляваць гульню зборнай Італіі ў цэнтры поля — і ён гэта зрабіў, забіўшы гол албанцам.

Джуд Белінгем стаў сапраўдным лідарам зборнай Англіі ў матчы супраць Сербіі: забіў пераможны мяч, матываваў партнёраў і агулам выдзяляўся на іх на фоне, калі каманда пачынала гуляць на захаванне выніку.

Выдатны выступ быў у Тоні Кроаса.

Ніколу Станчу вельмі добра згуляў у матчы з Украінай. Яго гол адназначна будзе адным з найлепшых на турніры.

Цэнтральны паўабаронца зборнай Чэхіі Лукас Провад у вельмі складаным матчы з партугальцамі прыгожым далёкім ударам вывеў Чэхію наперад. Гэта не дапамагло ўзяць хаця б адзін пункт, але чэхі былі блізкія да гэтага.


Глядзіце таксама

Без зладжанай працы Дуды, Лаботкі і Куцкі Славакія наўрад ці ўтрымала б пераможны лік у матчы з Бельгіяй.

Віціньё быў, мабыць, найлепшым у зборнай Партугаліі ў матчы з чэхамі. Але гэта не яго прамыя абавязкі.

І Н'Гало Кантэ. Хлопец вярнуўся ў зборную Францыі так, нібы правёў сезон не ў Саудаўскай Аравіі, а ў АПЛ або Ла Лізе. Той выпадак, калі клас і прадуктыўнасць прымушаюць ігнараваць чэмпіянат, у якім ты гуляеш.

Магчыма, у другім раўндзе больш актыўнымі будуць вінгеры, а ў трэцім — цэнтрфорварды?

Найлепшыя цэнтральныя нападнікі ў асноўным маўчаць

Ну і давайце адразу пагутарым пра цэнтральных нападнікаў, калі мы іх ужо згадалі. Тры гады таму ў першым туры Еўра мы бачылі шмат галоў, забітых гульцамі, якія і мусяць забіваць: Імобіле, Арнаутавіч, Раналду тады забілі па голе, а Лукаку і Шык — па два. Цяпер на рахунку Рамэлу таксама два галы ў стартавым матчы, але на гэты раз абодва былі адмененыя.

Астатнія цвёрдыя «дзявяткі» пакуль маўчаць: Кейн, Мбапэ, Раналду, Доўбік і Мітравіч забілі за клубны сезон 197 галоў, але ў большасці з іх момантаў у першым туры і не было (акрамя Кіліяна і Крыша).

Менш выніковыя ў сезоне 2023/24, але таксама таленавітыя форварды — такія як, напрыклад, Хейлунд, Шэшка і Скамака, таксама зʼяўляюцца надзеямі сваіх каманд на турніры, але ім пакуль не шанцуе. Хаця ў першых двух былі добрыя моманты.

Усяго ў першым туры цэнтрфорварды забілі ўсяго 5 галоў з 34. Марата, Мікутадзэ, Фюлькруг, Вегхорст і Эмбала добра выканалі свае абавязкі. Прычым апошнія тры — з'явіўшыся на замену.

Топ-зборныя (акрамя Германіі) пераходзяць у эканом-рэжым, калі вядуць у ліку

Гэта цалкам нармальна, але нейтральным заўзятарам усё ж хацелася б бачыць высокі тэмп і жаданне забіваць зорных каманд цягам усяго матча. Пакуль гэтым можа пахваліцца толькі зборная Германіі, якая, гуляючы дома, спрабавала запэўніць суайчыннікаў у тым, што гэты турнір можа стаць паспяховым.

У зборнай Англіі, бадай, самая зорная атака на Еўра-2024, але пасля гола ў вароты Сербіі ў першай палове першага тайма каманда Саўтгейта перайшла ў рэжым эканоміі, за што ўжо атрымала нямала крытыкі.

У падобным стылі дзейнічала і зборная Францыі. Вядома, у матчы з Аўстрыяй у іх было куды больш момантаў, чым у англічан у сустрэчы з сербамі, але было заўважна, што фіналісты мінулага чэмпіянату свету аддалі ініцыятыву суперніку, спрабуючы стварыць вастрыню з дапамогай контратак, якія Кіліян Мбапе можа разганяць вельмі добра і эфектыўна. У выніку таксама мінімальная перамога — 1:0.

Тут можна згадаць і перамогу Іспаніі над Харватыяй. Так, там лік больш пераканаўчы, але нават пасля першага гола «Фурыя Роха» не імкнулася моцна наперад, разлічваючы, што атрымаецца скарыстацца памылкамі суперніка. Так і здарылася, у выніку ў першым тайме лік ужо быў разгромным. Паказальна, што ўпершыню з 2008 года Іспанія саступіла суперніку ў працэнце валодання мячом.

Італьянцы выдатна справіліся з непрыемнай сітуацыяй, якая здарылася на першай хвіліне матча з Албаніяй, забіўшы два галы ў адказ да 16-й хвіліны. А што пасля? Кантроль мяча са спробамі забіць трэці гол — але не вельмі актыўна. І перамога ледзь не была страчаная.


Глядзіце таксама

Агулам крытыкаваць такі падыход несправядліва, бо ўсе каманды поўныя рашучасці застацца на турніры надоўга, таму іх жаданне атрымаць вынік і захаваць сілы апраўданае.

«Ноўнэймы» запальваюць

Так, магчыма, крыху непаважліва называць удзельнікаў Еўра «ноўнэймамі», але скажыце, ці шмат вы чулі перад турнірам пра наступных гульцоў:

Квадва Дуа з «Лудагорца» — гол у вароты Венгрыі;

Барнабаш Варга з «Ферэнцвараша» — гол у вароты Швейцарыі;

Эрык Янжа з «Гурніка» — гол у вароты Даніі;

Адам Букса з «Антальяспора» — гол у вароты Нідэрландаў;

Дэніс Дрэгуш з «Газіянтэпа» — гол у вароты Украіны;

Нікола Станчу з «Дамака» — гол у вароты Украіны;

Іван Шранц са чэшскай «Славіі» — гол у вароты Бельгіі;

Мерт Мюлдур з «Фенербахчэ» — гол у вароты Грузіі;

Керэм Акцюркаглу з «Галатасарая» — гол у вароты Грузіі;

Лукаш Провад са «Славіі» — гол у вароты Партугаліі.

Цяпер мы ведаем пра гэтых гульцоў крыху лепей, чым тыдзень таму — і гэта крута.

Галы з-за межаў штрафной – колькі іх?

Усе мы чакаем такіх вялікіх турніраў, перш за ўсё, дзеля прыгожых мячоў. Першы тур Еўра-2024 аказаўся анамальна багатым на галы далёкімі ўдарамі. Джан, Станчу, Эбішэр, Барэла і іншыя не пабаяліся ўзяць на сябе адказнасць — яны стралялі незалежна ад адлегласці да варот. Часцей так, чым не.

І вось проста факт:

Галы з-за межаў штрафной на Еўра-2020 — 18 у 51 матчы;

Галы з-за межаў штрафной на Еўра-2024 — 11 у 12 матчах.