Чэмпіянат Еўропы па футболе. Дасье ў карыкатурах
У Германіі праходзіць чэмпіянат Еўропы па футболе. Вядома, не абмінулі ўвагай спартовую падзею і карыкатурысты.
Глядзіце таксама

Мастакі, як правіла, спрабуюць разглядаць актуальныя падзеі скрозь прызму футбольных баталій, высмейваць палітыкаў, прадстаўляючы іх у вобразе ўдзельнікаў футбольных матчаў. Хаця для многіх турнір – гэта магчымасць як раз забыцца на палітыку. Так, напрыклад, балельшчык на малюнку нямецкага мастака дэкларуе пакой, у якім глядзіць футбол, «зонай, у якой палітыка забаронена».

А вось мастак праекта «Cartoon movement» непакоіцца, што футбол адцягне ўвагу людзей ад глабальных праблем, у тым ліку, ад канфліктаў у Газе і ва Украіне.

Часцей за ўсё ў карыкатурах на тэму Еўра 2024 фігуруе брытанскі кансерватыўны прэм'ер Рышы Сунак, чыя партыя па ўсіх паказчыках прайграе на ліпеньскіх выбарах у парламент. На гэтым малюнку лідар апазіцыі збіраецца забіць у вароты Сунака пенальці.

У прынцыпе, збольшага Сунак і вінаваты ў будучым электаральным правале, паколькі сам прызначыў нязручную для партыі дату выбараў. Газета Independent называе гэта вырашаным «аўтаголам», публікуючы карыкатуру малюнак у стылі італьянскага авангардыста Джуліё д’Анна.

Выправімся на кантынент. У Германіі ў футбольных заўзятараў свае праблемы. З-за дрэннай працы Deutsche Bahn (нямецкі аналаг Беларускай Чыгункі) яны не могуць у час дабірацца да стадыёнаў. На гэтым малюнку фанаты зборнай Германіі называюць Deutsche Bahn чэмпіёнам па аварыях.

Аматары чорнага гумару з Charlie Hebdo прапануюць атрымліваць асалоду ад чэмпіянату, паколькі магчыма гэта апошні чэмпіянат у гісторыі ў кантэксце пагроз Пуціна знішчыць Еўропу.

У цэлым, нягледзячы на розныя аспекты, Еўра 2024 разглядаюць як вялікае спартыўнае свята. І кожны чалавек на Зямлі можа атрымаць сваю частку шчасця ад гэтай падзеі. Як намалявана на гэтым малюнку.
