Аляксей Арастовіч: Беларусь спрабавалі ўцягнуць у вайну вельмі актыўна

Аляксей Арастовіч расказаў пра цяперашнюю ролю Беларусі ў вайне.

aljaksej_arastovicz_1.jpeg

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч распавёў пра ролю Беларусі ў баявых дзеяннях.
«Беларусь спрабавалі ўцягнуць у вайну вельмі актыўна. Лукашэнка пятляе як можа — і, паводле нашых дадзеных, актыўна вядзе сепаратныя перамовы з Захадам. Нам і беларуская апазіцыя пра гэта гаворыць, і заходняя разведка. Яны кажуць без падрабязнасьцяў, але агульны характар: "Я не вінаваты, ён сам да мяне прыйшоў". Але беларуская тэрыторыя і беларуская ваенная інфраструктура — аэрадромы, базы забеспячэння, чыгуначная сетка — цалкам выкарыстоўваліся супраць нас. Адтуль пускалі ракеты, лётала авіяцыя, наступалі войскі. Гэта па азначэнні з'яўляецца ваеннай агрэсіяй».
Таксама ён заявіў, што Украіна дакладна падзяляе беларускі народ і беларускія ўлады.
«Тое, што беларускі народ быў супраць, мы бачылі. Цяпер беларускую тэрыторыю выкарыстоўваюць ужо вельмі мала, практычна не выкарыстоўваюць. Авіяцыя ўжо даўно не дзейнічае, ракетамі практычна не страляюць. Ну пара эпізадычных пускаў была. А яшчэ беларускія партызаны ўмудрыліся сапсаваць чыгуначную сетку. Я іх да гэтага заклікаў, і на мяне ў Беларусі завялі крымінальную справу за тэрарызм. Але, як бачыце, нездарма заклікаў. Рэальна сапсавалі, і рэальна вельмі ўскладнілі жыццё расійскім войскам. А Лукашэнка здолеў адпетляць. І за беларускую тэрыторыю можна больш не хвалявацца».