Балгарыя адмаўляецца ад паставак зброі ва Украіну
Гэтая краіна — член ЕС і НАТА.

Урад Балгарыі пакуль не адгукнуўся на заклікі дапамагчы Украіне са зброяй, даўшы краіне толькі гуманітарную дапамогу, ахоўныя шлемы і бронекамізэлькі, піша агенцтва Bloomberg.
Пытанне аб пастаўках зброі выклікала спрэчкі ў кіруючай кааліцыі Балгарыі. Прарасійская Балгарская сацыялістычная партыя прыгразіла пакінуць яе ў выпадку паставак зброі Кіеву. А правацэнтрысцкая «Дэмакратычная Балгарыя» заявіла аб выхадзе, калі паставак не будзе.