«Антысанітарыя, мухі, пах». Баец з «Азоўсталі» распавёў, як лечаць 600 параненых
Больш за паўтысячы параненых украінскіх абаронцаў на «Азоўсталі» паміраюць без належнай медыцынскай дапамогі. Пра гэта падчас тэлемарафона распавёў баец з пазыўным «Паліцыя» (прадстаўнік паліцыі Данецкай вобласці), які знаходзіцца на тэрыторыі Марыупальскага завода.
«Адносна параненых — вельмі дрэнная сітуацыя, іх у раёне
600 чалавек. Умовы проста жудасныя, усе напэўна бачылі фота ў сацсетках. Шчыра
кажучы, нельга перадаць тую жудасную абстаноўку, якая ў шпіталі...», — цытуе байца unian.net.
Апісвае ўмовы ў шпіталі мужчына так: «Вялікая спартзала,
некалькі дзясяткаў двух'ярусных ложкаў, астатнія — на падлозе. Адзін да аднаго
ляжаць байцы без канечнасцяў — у каго рукі, у каго ногі, у каго проста раненні.
Поўная антысанітарыя: мухі, пах».
Як паведаміла віцэ-прэм'ер-міністр Ірына Верашчук, Украіна
вядзе перамовы аб выратаванні з «Азоўсталі» 60 чалавек.
«Там некалькі соцень параненых, іх трэба ратаваць у
першую чаргу, таму што па ўсім адразу расійцы не згаджаюцца. Такім чынам,
спачатку цяжкапараненыя і медыкі, іх сапраўды 60 чалавек», — казала
Верашчук.
Нагадаем, пасля эвакуацыі грамадзянскіх з
катакомбаў «Азоўсталі» ў Марыупалі расійскія войскі не спыняюць
спробы захапіць завод, на якім вядуць абарону ўкраінскія воіны. Акупанты
наносяць ракетна-бомбавыя ўдары па тэрыторыі завода і з дапамогай артылерыі і
танкаў праводзяць штурмавыя дзеянні.
Па словах прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, для выратавання
ўкраінскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на «Азоўсталі», прыцягнутыя
ўплывовыя пасярэднікі і дзяржавы. У Генштабе ВСУ сцвярджаюць, што аперацыя па
дэблакаванні завода запатрабуе значных высілкаў і вялікай колькасці войскаў.
11 мая віцэ-прэм'ер Верашчук заявіла, што на тэрыторыі «Азоўсталі» могуць знаходзіцца яшчэ каля тысячы байцоў, палова з іх
цяжкапараненыя.
13 траўня Зяленскі паведаміў, што Украіна прапануе Расіі
розныя механізмы вывазу з завода «Азоўсталь» украінскіх байцоў, з
прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным пра гэта будзе размаўляць прэзідэнт Фінляндыі.
Гаворка ідзе аб выратаванні жывых і вываз целаў загінулых.