Арменія адмовілася даваць грошы АДКБ

Арменія хоць і не выйшла з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), але і раней казала, што больш не будзе удзельнічаць у дзейнасці структуры. Цяпер Арменія заявіла, што не збіраецца ўдзельнічаць у фінансаванні дзейнасці АКДБ — ваенна-палітычнага блока, які дэ-факта ўзначальвае Расія.

Фота: Getty Images

Фота: Getty Images


Пра гэта стала вядома са словаў прэс-сакратар МЗС Арменіі Ані Бадалян у каментары агенцтву Factor.am, піша «Еўрапейская праўда» .

Па словах Бадалян, Арменія ўстрымаецца ад удзелу ў «Дагаворы аб калектыўнай бяспецы да 2024 года па бюджэце», які быў прыняты Саветам калектыўнай бяспекі АДКБ 23 лістапада 2023 года.

Ерэван таксама адмовіўся ўдзельнічаць у «прадугледжаным ім фінансаванні дзейнасці арганізацыі, не пярэчачы пры гэтым супраць прыняцця гэтага рашэння ў абмежаваным складзе», дадала прэс-сакратар армянскага МЗС.

Раней расійскі бок, у прыватнасці памочнік кіраўніка Расіі Юрый Ушакоў, заяўляў аб адмове Ерэвана фінансаваць дзейнасць АДКБ.

Арменія не выйшла з АДКБ, але больш не ўдзельнічае ў дзейнасці структуры, у прыватнасці ў сумесных ваенных вучэннях.

У лютым прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што яго краіна  прыпыніла ўдзел  у АДКБ. Тады ён удакладніў, што канчатковае рашэнне краіны адносна ўдзелу ў арганізацыі  будзе залежаць  ад таго, ці растлумачаць яны, што бачаць у Арменіі як сваю «зону адказнасці».

Нагадаем, пасля апошняй вайны ў Нагорным Карабаху Ереван амаль паўгода ўхіляўся ад удзелу ў мерапрыемствах АДКБ. А пазней з’явілася і афіцыйная заява. Так, яшчэ 22 лютага прэм'ер-міністр Нікола Пашынян зрабіў заяву аб замарозцы сяброўства Арменіі ў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы, расійскім «аналагу NATO».

«Дамова аб калектыўнай бяспецы, на наш погляд, не выконваецца ў дачыненні да Арменіі, асабліва ў 2021-2022 гадах. Гэта не магло застацца без нашай увагі. Мы прыпынілі ўдзел у гэтай дамове. Паглядзім, што будзе далей», — сказаў тады Пашынян.

І хоць  ён адразу вырашыў крыху змякчыць сваю рыторыку, — ды дадаў, што пытанне аб магчымым закрыцці расійскай ваеннай базы ў Арменіі на дадзены момант не стаіць.

Аднак нават з такімі змякчэннямі заява Пашыняна выклікала буру ў Крамлі, Пашыньян часова абышоў у рэйтынгу нянавісці нават Уладзіміра Зяленскага.

Паступовы, але ў той жа час упэўнены адыход Арменіі ад саюзу з РФ мае адну прычыну — у Ерэване ўжо не вераць у расійскія гарантыі бяспекі, адзначае Украінская праўда. 

І перспектыва новай вайны выглядае для Арменіі вельмі рэальна.

Пра гэта Нікол Пашынян заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу France 24, дзе адкрыта абвінаваціў Азербайджан у планах нападу на Арменію.

Па словах Пашыняна, заявы аб «Заходнім Азербайджане» азначаюць, што Баку лічыць большую частку тэрыторыі Арменіі азербайджанскай. А гэта, на яго думку, азначае, што Азербайджан практычна не прызнае тэрытарыяльную цэласнасць Арменіі і непарушнасць яе межаў.