Атака пэйджараў. Дасье ў карыкатурах
Тысячы баевікоў «Хезбалы» пацярпелі днём 17 верасня пры адначасовым выбуху іх пэйджараў. Гаджэты выкарыстоўваліся для зашыфраванай унутранай сувязі паміж чальцамі арганізацыі. Здарэнне шырока асвятлялі сусветныя медыя, не абмінулі яго ўвагай таксама і мастакі.
Масіў графікі, якая прысвечана выбуху пэйджараў, можна тэматычна падзяліць на тры катэгорыі. Першая — гэта працы мастакоў-прыхільнікаў Ізраіля і крытыкаў ісламскага тэрарызму (нагадаем, што «Хезбалы» шмат дзе лічыцца экстрэмісцкай групоўкай). Напрыклад, на гэтым малюнку мастак высмейвае баевіка-ахвяру атакі пэйджараў.
А на гэты меме выяўлены пэйджар-забойца за некалькі секунд да выбуху.
Другая група мастакоў звяртае ўвагу, што гэтая тэхнічна цудоўна рэалізаваная аперацыя ізраільскіх спецслужбаў толькі ўзмоцніць напружанне на Блізкім Усходзе. Брытанскі The Guardian публікуе карыкатуру, на якой намалявана граната, што складаецца са шматлікіх пэйджараў.
А адна з бразільскіх газет друкуе малюнак, які нагадвае, што ахвярамі атакі пейджараў сталі не толькі чальцы «Хезбалы», аднак і шмат цывільных людзей.
Нарэшце, трэцяя група графікаў адзначае, што выкарыстанне пэйджараў стала новым тэхналагічным прарывам у свеце зброі. Тэматычная карыкатура аднаго з мастакоў.
Так ці інакш, з гэтага часу, здавалася б такія архаічныя прыборы як пэйджары сталі новай грознай зброяй. Гэта тэма твора аднаго з амерыканскіх карыкатурыстаў. На яго малюнку Камала Харыс абяцае ў выпадку перамогі выкупіць зброю масавага паражэння. «Вы маеце на ўвазе пэйджары?», — удакладняе журналіст.